Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў пераведзены ў калонію №22 “Воўчыя норы”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў пераведзены ў калонію №22 “Воўчыя норы”

Дададзена 11.12.2022 3:01:55 | 371 праглядаў

Як паведаміў зяць Рыгора Кастусёва Зьміцер Антончык, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пераведзны для адбыцьця пакараньня ў Папраўчую калонію №22 у Івацэвічах, што на Берасьцейшыне.


Гэтая папраўчая ўстанова вядомая пад назвай “Воўчыя норы” і славіцца жорсткім стаўленнем да зняволеных палітвязьняў.

На дадзены момант у ПК-22 знаходзіцца блізу паўсотні палітвязняў, у тым ліку паплечнікі Рыгора Кастусёва па Партыі БНФ Уладзімір Мадахоўскі і Павал Юхневіч.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Рыгор Андрэевіч Кастусёў — старшыня Партыі БНФ. 

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёна, дырэктарам саўгаса “Іскра” Бялыніцкага раёна, дырэктарам Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Быў кандыдатам ў прэзідэнты ад Партыі БНФ на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. У 2017 быў абраны старшынёй Партыі БНФ.

Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Яго змясцілі ў СІЗА па справе паводле арт. 357 КК “Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады”. Па гэтай справе, акрамя Кастусёва, былі асуджаныя Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч.

У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне.

У канцы красавіка 2022 яго перавялі з СІЗА-1 у СІЗА КДБ.

9 чэрвеня 2022 г. Генпракуратура паведаміла, што справу “аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады” накіравалі ў суд. Фігурантаў справы перавялі ў СІЗА-1.

Разгляд справы пачаўся 29 ліпеня 2022 года ў Мінскім раённым судзе. Сваю віну Рыгор не прызнаў.

30 жніўня дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запатрабаваў для палітвязня 12 гадоў зняволення. 5 верасня суддзяУладзімір Арэшка прызнаў Рыгора вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 29 лістапада Вярхоўны суд пакінуў прысуд палітвязню ў сіле.

9 снежня 2022 г. МУС дадала старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.