Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: “Рашэнне надаць Нобэля прадстаўнікам трох народаў – слушнае”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: “Рашэнне надаць Нобэля прадстаўнікам трох народаў – слушнае”

Дададзена 12.12.2022 10:20:28 | 324 праглядаў

10 снежня Нобелеўскую прэмію міру ў Осла атрымалі праваабаронца Алесь Бяляцкі з Беларусі, расейская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» і ўкраінская праваабарончая арганізацыя «Цэнтр грамадзянскіх свабодаў».

Беларускі палітык, выконваючы абавязкі кіраўніка Партыі БНФ, Вадзім Саранчукоў лічыць, што гэта ўручэнне ўзнагароды ўсёй беларускай грамадзянскай супольнасці:

– Уручэнне Нобелеўскай прэміі міру – гэта прызнанне працэсаў, якія зараз адбываюцца, і ўнёску тых людзей, якія за гэтыя працэсы адказваюць. Безумоўна, Алесь Бяляцкі, як выбітны беларус, выбітны чалавек, тое, што ён рабіў усе гэтыя апошнія гады, унёсак у дэмакратыю, свабоду нашага народу і ўвогуле вяршынства правоў чалавека, як гэта ёсць ва ўсім цывілізаваным свеце, і за гэта – дастойнае прызнанне. Для мяне гэта безумоўны гонар і безумоўна знакавая падзея, як для беларускай палітыкі, так і для грамадзянскай супольнасці.

Нагадаем, што Алесь Бяляцкі быў адным заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту і да 2003 года быў намеснікам старшыні Партыі БНФ.

Вадзім Саранчукоў таксама адсочваў рэакцыю, якая была на ўручэнні гэтай прэміі ва Украіне:

– Разумею стаўленне вялікай колькасці ўкраінцаў да ўручэння прэміі тром намінантам. Безумоўна, тыя падзеі, тая вайна, якая ідзе зараз ва Украіне, накладае свой адбітак на ўспрыняццё ўкраінцамі свету. Але мне падаецца, што Нобелеўскі камітэт вельмі адказна падыйшоў да сітуацыі. Сутнасць прэміі – аб’ядноўваць, а не раз’ядноўваць. Рашэнне было слушае і правільнае.

Пасля арышту старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, 15 мая 2021 году сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне, што часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка арганізацыі стане Вадзім Саранчукоў. Аднак у выніку рэпрэсіяў ў Беларусі намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў быў вымушаны з’ехаць у Літву, дзе па яго словах ён ужо больш за год знаходзіцца ў «доўгатэрміновай камандзіроўцы».

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.