Партыя БНФ » Палітвязень Рыгор Кастусёў з-за кратаў павіншаваў беларусаў з Днём роднай мовы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Палітвязень Рыгор Кастусёў з-за кратаў павіншаваў беларусаў з Днём роднай мовы

Дададзена 21.02.2023 2:55:06 | 184 праглядаў

Віншаванне перадаў зяць Рыгора Кастусёва Дзмітрый Антончык, якому 21 лютага ўдалося паразмаўляць з палітвязнем праз видэасувязь у вайберы.

«Толькі што размаўляў з Рыгорам Кастусёвым. Трымаецца добра. Усім прывітанні і віншаванні з нагоды Дня роднай мовы», — напісаў Дзмітрый Антончык.

Ён паведаміў, што падчас сеанса відэасувязі Рыгор Кастусёў пабачыў унучку, якой быў годзік на момант яго затрымання ў красавіку 2021 года – цяпер дзіцёнку тры гады.

Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе аб «захопе ўлады». Яго абвінавацілі паводле арт. 357 КК — «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». 5 верасня 2022 года суд прызнаў Рыгора Андрэевіча вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 9 снежня МУС дадало палітвязня ў «спіс экстрэмістаў».

За кратамі ў былога лідара Партыі БНФ выявілі анкалагічнае захворванне.

9 снежня Міністэрства ўнутраных спраў дадало старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва у “Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Цяпер старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пераведзны для адбыцьця дзесяцігадовага тэрміну зьняволеньня ў Папраўчую калонію №22 у Івацэвічах, што на Берасьцейшыне.
Гэтая папраўчая ўстанова вядомая пад назвай “Воўчыя норы” – на дадзены момант у ПК-22 знаходзіцца блізу паўсотні палітвязняў, у тым ліку паплечнікі Рыгора Кастусёва па Партыі БНФ Уладзімір Мадахоўскі і Павал Юхневіч.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Кастусёву Рыгору Андрэевічу


Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.