Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: “Новы закон аб палітычных партыях парушае правы чалавека”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: “Новы закон аб палітычных партыях парушае правы чалавека”

Дададзена 05.03.2023 12:13:51 | 147 праглядаў

У сярэдзіне лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб асновах грамадзянскай супольнасці» і папраўкі ў законы, якія рэгламентуюць дзейнасць палітычных партый.

І цягам паўгода пасля ўступлення гэтага Закона ў сілу Міністэрства юстыцыі павінна перарэгістраваць палітычныя партыі. Самім партыям на падрыхтоўку дакументаў на перарэгістрацыю даецца тры месяцы.

Сітуацыю каментуе намеснік старшыні Партыі БНФ, выконваючы абавязкі кіраўніка Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– Відавочна, што прыняты Закон аб палітычных партыях парушае свабоду аб’яднанняў і ўсе магчымыя правы на волевыяўленне і на самавызначэнне для ўсіх грамадзянаў Беларусі, не толькі для палітычных партыяў. Ён, канешне, ускладняе фармальнае жыццё для палітычных партыяў, але ў ім шмат іншых акалічнасцяў, якія з’яўляюцца антыканстытуцыйнымі. Таму, калі мы кажам, уводзіцца норма пра тое, што партыя павінна падтрымліваць дзяржаўны курс, і ні ўлева, ні ў права, ну гэта нонсэнс, так не павінна быць у Беларусі.

Саранчукоў ўпэўнены, што для Партыі БНФ прыярытэтам ёсць нацыянальныя інтарэсы:

– Згода ўнутры нашай партыі ў тым, што нашым прыярытэтам з’яўляюцца нацыянальныя інтарэсы і бяспека нашых сябраў. Таму ўсе рашэнні якія прымем, у тым ліку і па падачы дакументаў, ці не падачы дакументаў, яны будуць грунтавацца менавіта на гэтым – на бяспецы для нашых сяброў.

У верасні 2022 году суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва вінаватым па артыкуле паводле арт. 357 КК „Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады” і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 29 лістапада 2022 году Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў прысуд палітвязню ў сіле.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.