У Гародні затрыманая сябра Партыі БНФ Кацярына ШустДададзена 16.03.2023 6:38:29 | 139 праглядаў У Гродні 16 сакавіка затрымалі беларускамоўную індывідуальную прадпрымальніцу, сябру Партыі БНФ Кацярыну Шуст. ![]() 17 сакавіка Кацярына Шуст была асуджаная да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Выйсьці на свабоду яна павінная 26 сакавіка. Актывістка БНФ, спадарыня Кацярына ў 2014-2020 гадах была сябрам Сойму Партыі БНФ, у 2016 годзе яна балатавалася ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў па Слуцку як «самы прыгожы кандыдат», але была спыненая на стадыі рэгістрацыі кандыдатаў. Таксама яна доўгі час працавала прадавачкай беларускай друкаванай прадукцыі ды пісала артыкулы для газэты «Новы Час». Пра затрыманьне актывісткі паведамілі гарадзенскія праўладныя тэлеграм-каналы. У відэа ГУБАЗіК дзяўчына прамаўляе выключна па-беларуску — раней былыя затрыманыя распавядалі, што сілавікі забараняюць размаўляць з імі на камеру па-беларуску, таму гэта моцны крок. На «пакаяльным відэа» дзяўчына «прызнаецца» ў тым, што ў сваіх сацсетках быццам бы распаўсюджвала «экстрэмісцкія» матэрыялы, а таксама нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога». Як паведамляецца на старонцы Кацярыны Шуст у Фэйсбуку, на дадзены момант яе акаунт у фб знаходзіцца пад кантролем сяброў. У апошнія дні дзяўчына рыхтавала да адкрыцця беларускамоўную краму дзіцячых тавараў. Абноўлена: 27 сакавіка Кацярына Шуст была вызваленая з-пад арышту пасьля адбыцьця10 сутак адміністрацыйнага спагнаньня. |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|