Партыя БНФ » У Гародні ізноўку затрымалі і даставілі ў РАУС мясцовую актывістку Кацярыну Шуст
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні ізноўку затрымалі і даставілі ў РАУС мясцовую актывістку Кацярыну Шуст

Дададзена 14.04.2023 11:20:05 | 195 праглядаў

У Гродне затрымалі ўладальніка этнакрамы «Цудоўня» Андрэя Несцяровіча. Затрыманне адбылося 14 красавіка. Па якой прычыне — пакуль невядома, паведамляюць медыі.

Па сведчаннях гродзенскіх праваабаронцаў, разам з ім затрымалі прадпрымальніцу і сябру Партыі БНФ Кацярыну Шуст – яе дастаўлялі ў РАУС, але цяпер яна ўжо на волі.

Актывістка Партыі БНФ Кацярына Шуст, былая сябра Сойму Партыі БНФ і прадпрымальніца, вядомая праектам беларускамоўнай крамы для дзяцей, у сакавіку ўжо была арыштаваная. Яе асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага пакарання за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» і нібыта рэгістрацыю ў плане «Перамога»

Чэрвень 2023
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.