Партыя БНФ » У Пінску пахавалі актывіста БНФ Мікалая Клімовіча, які загінуў за кратамі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Пінску пахавалі актывіста БНФ Мікалая Клімовіча, які загінуў за кратамі

Дададзена 14.05.2023 11:52:03 | 83 праглядаў

У Пінску пахавалі палітвязня і актывіста БНФ Мікалая Клімовіча, які загінуў за кратамі ў часе адбыцця пакарання за абразу прэзыдэнта.

Спачатку ягонае цела прывезлі да яго дома, куды сярод іншых развітацца прыйшлі сваякі пінскіх палітвязняў, распавяла крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

Пахаванне, як і было запланавана, адбылося на пінскіх могілках „Таргошыцы”. „Там было каля 20 чалавек, гэта сваякі і сябры Мікалая”, — адзначыла крыніца.

Пра смерць Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі стала вядома 7 траўня. 28 лютага суд прыгаварыў яго да 1 года пазбаўлення волі за знак „смешна” пад карыкатурай на Аляксандра Лукашэнку. Мікалай Клімовіч перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы і перад прысудам сказаў: „Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінен быць пад сталым наглядам урача, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца”.

Чэрвень 2023
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.