Партыя БНФ » XV Зьезд Партыі БНФ зьняў сваіх кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


XV Зьезд Партыі БНФ зьняў сваіх кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Дададзена 15.09.2012 7:24:59 | 4,267 праглядаў

Сёньня, 15 верасьня, адбываецца другая сэсія Зьезду Партыі БНФ. Мерапрыемства праходзіць у штаб-кватэры Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). На Зьезьдзе плянуецца прыняць рашэньне аб зьняцьці кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падводзіць папярэднія вынікі выбарчай кампаніі-2012:

− Усе нашыя кандыдаты ў гэтай кампаніі зрабілі ўсё магчымае і адпрацавалі надзвычай годна! Усе тэле- і радыёвыступы нашых кандыдатаў трапілі ў этэр, у дзясятках раённых газэтаў была надрукаваная плятформа Партыі БНФ.  

Старшыня мандатнай камісіі Вадзім Саранчукоў аб’явіў пазачарговы Зьезд Партыі БНФ правамоцным. На Зьезд было вылучана 64 дэлетагы, прысутнічае – 46.

Пачынаецца дыскусія па пытаньні аб зьняцьці кандыдатаў ў дэтупаты ад Партыі БНФ.

Сп. Васіль Раманаў выступіў за тое, каб не здымацца зь перадвыбарчай гонкі.

Тамара Маскалёва запярэчыла яму, што Партыі БНФ павінна трымаць слова. Сп. Маскалёва нагадала пра палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі:

Мне за гонар, што я прадстаўляла Партыю БНФ на гэтых выбарах, але калі мне дадуць 1%, гэта мне ня будзе за гонар.

Віктар Марчык, кандыдат па Мастоўскай выбарчай акрузе №56, прапанаваў не здымаць 2-3 кандыдатаў, каб праверыць рэйтынг Партыі БНФ. Каб мець магчымасьць назіраць за фальсіфікацыямі на ўчастку.

Рыгор Бакіевіч зь Берасьця заклікаў падтрымаць папярэдняе рашэньне Партыі БНФ

− Колькі можна быць наіўнымі людзьмі? Будзе час, калі мы створым сваю фракцыю у Савеце 12 скліканьня. На гэтых выбарах мы не праверым свой рэйтынг, рэйтынг Партыі БНФ. Мы павінны зьняцца, каб захаваць свой твар.

Валер Каранкевіч з Хоцімска заявіў, што будзе ісьці да канца на выбарах-2012. Сп. Каранкевіч вылучаўся партыйным вылучэньнем і зборам подпісаў.

Алесь Страчук падтрымлівае прапанову слонімцаў Шэгі і Марчыка ад тым, што варта пакінуць некалькі партыйных кандыдатаў у бюлетэнях для галасаваньня.

Вадзім Саранчукоў:

— Каб не згубіць давер да Партыі БНФ, мы павінны выканаць нашыя абавязкі – зьняць кандыдатаў. Немагчыма прыняць палавінчатае рашэньне!

Віталь Макаранка лічыць, што варта прыняць нестандартнае рашэньне. Паколькі ў Івана Шэгі склалася нестандартная сытуацыя, калі нават самі прадстаўнікі ўлады просяць яго не здымаць сваю кандыдатуру з выбараў, бо кандыдат ад ўлады ім не падабаецца. У сп. Шэгі ёсьць рэйтынг, аўтарытэт, і магчыма ёсьць шанцы выць выбраным. Прапанова Макаранкі – зьняць 30 кандыдатаў, і пакінуць аднаго Шэгу.

У Івана Шэгі ёсьць магчымасьць сарваць гэтыя выбары, каб праўладны кандыдат не набраў 50%.

Станіслаў Суднік заявіў, што лічыць рашэньне партыі аб абумоўленым ўдзеле памылковым, таму і не выстаўляў сваю кандыдатуру на гэтую выбарчую кампанію. Сп. Суднік: варта прытрымлівацца першапачатковага рашэньня аб зьняцьці, хоць на яго думку, гэта было памылковае рашэньне.

Кіраўнік Цэнтральнага выбарчага штабу Партыі БНФ Алесь Каліта нагадаў, што ў партыі павінна быць дысцыпліна. І паколькі ўсе кандыдаты запоўнілі анкеты і пагадзіліся здымацца, то нельга зьмяняць свайго рашэньня.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: рашэньне павінна было быць агульнае. Пры усёй павазе да Алеся Страчука і Івана Шэгі.

Аляксандр Кузьняцоў зь Віцебску за зьняцьцё партыйных кандыдатаў.

Дыскусія закрыта. Хутка будзе прынятае рашэньне аб зьняцьці кандыдатаў. Галасаваньне будзе адбывацца сьпісам.

Партыя БНФ скасоўвае сваё рашэньне аб вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Толькі што адбылося зьняцьцё ўсіх кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ:

Вадзім Саранчукоў (Гродзенская-Цэнтральная выбарчая акруга №50);

Аляксандр Гарасюк (Лунінецкая выбарчая акруга №13);

Рыгор Бакіевіч (Брэсцкая-Цэнтральная выбарчая акруга № 2);

Іван Шэга (Слонімская выбарчая акруга №58);

Віктар Марчык (Мастоўская выбарчая акруга №56);

Натальля Ваўчок (Наваградзкая выбарчая акруга №57);

Аляксандр Стральцоў (Гарадзенская сельская выбарчая акруга №52);

Леанід Аўтухоў (Віцебская сельская акруга №21);

Людміла Рамановіч (Белавеская выбарчая акруга № 8 )

Рыгор Кастусёў (Шклоўская выбарчая акруга № 90)

Віталь Макаранка (Магілёўская-Цэнтральная выбарчая акруга №85)

Аляксандр Страх (Магілёўская вясковая выбарчая акруга №88)

Аляксандр Кузьняцоў (Віцебская-Горкаўская выбарчая акруга №17)

Аляксандр Рамановіч (Пінская гарадзкая выбарчая акруга №14)

Васіль Раманаў (Гомельская-Сельмашаўская выбарчая акруга №32)

Аляксандр Страчук ( Кобрынская выбарчая акруга №12)

Хрыстафор Жаляпаў (Лепельская выбарчая акруга №23)

Мікалай Чарнавус (Баранавіцкая-Заходняя выбарчая акруга №5)

Аляксей Янукевіч (Аўтазаводзкая акруга №92)

Арцём  Лява (Фрунзенская выбарчая акруга №101)

Дзьмітрый  Шэвель (Лагойская выбарчая акруга №75)

Валерый Каранкевіч (Крычаўская выбарчая акруга № 83)

Яўгеній Рыбакоў (Старавіленская выбарчая акруга №105)

Канстанцін Смолікаў (Віцебская-Чыгуначная выбарчая акруга №19)

Ян Лагвіновіч (Маладзечанская гарадзкая выбарчая акруга № 72)

Зьміцер Касьпяровіч (Коласаўская выбарчая акруга №106)

Уладзімір Падгол (Усходняя выбарчая акруга №107)

Альберт Яўменаў (Асіповіцкая выбарчая акруга № 89)

Сяргей Антонаў (Быхаўская выбарчая акруга №81)

Тамара Маскалёва (Магілёўская вясковая выбарчая акруга №88)

Сяргей Карповіч (Кастрычніцкая выбарчая акруга №97)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Чэрвень 2023
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.