Партыя БНФ » Актывісты Партыі БНФ наведалі Чарнобыльскую зону на Магілёўшчыне (фота)
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты Партыі БНФ наведалі Чарнобыльскую зону на Магілёўшчыне (фота)

Дададзена 25.04.2013 9:44:24 | 2,644 праглядаў

24 красавіка сябры Партыі БНФ зладзілі вандроўку праз шашу Чэрыкаў – Касьцюковічы, уздоўж якой раней знаходзіліся вёскі, што былі зруйнаваныя ў 90-я гады з-за вялікага ўзроўню радыяцыі.

У паездцы бралі ўдзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік Рыгор Кастусёў, сябра Сойму з Магілёўскай вобласьці Зьміцер Салаўёў, кіраўнік партыйнай арганізацыі у Касьцюковічах Мікола Малахаў, кіраўнік Чэрыкаўскай арганізацыі БНФ Сямён Панізоўцаў, а таксама іншыя сябры Партыі БНФ зь Менску,  Магілёва, Чэрыкава і Касьцюковічаў.

Фронтаўцы наведалі памятныя камяні, што стаяць на месцах, дзе раней былі вёскі Вепрын (колькасьць сямей 386, жыхароў 1028), Чудзяны (колькасьць сямей 137, жыхароў 323), Малінаўка (колькасьць сямей 146, жыхароў 364) і Новамалінаўка. Камяні на месцы былых вёсак сябры БНФ упрыгожылі бел-чырвона-белымі стужкамі, таксама запалілі лампады і паставілі кошыкі з кветкамі. Тэрыторыя каля камянёў была прыбраная і добраўпарадкаваная.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.