Усіх фронтаўцаў віншуем з 20-годзьдзем Партыі БНФ!
Дададзена 30.05.2013 6:07:39 | 2,046 праглядаў
Сёньня Партыя БНФ адзначае 20 год з дня заснаваньня. Менавіта 30 траўня 1993 годў на першым зьездзе Партыі БНФ было прынятае рашэньне пра стварэньне на базе грамадзка-палітычнага руху Беларускі Народны Фронт палітычнай партыі.
Віншуем усіх фронтаўцаў з нашым агульным сьвятам. Шчыра дзякуем за адданую дзейнасьць на карысьць Партыі БНФ і Беларусі! Гэта нашыя першыя 20 гадоў, спадзяемся і надалей стаяць на абароне нацыяльных каштоўнасьцяў, ідэяў дэмакратыі ды незалежнасьці Беларусі.
Нагадваем, што ў 2013 годзе фронтаўцы адзначаюць падвоены юбілей – 20 год партыі і 25 год грамадзка-палітычнаму руху.