Партыя БНФ » У Менску адбыўся турнір па футболе “Кубак Свабоды”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску адбыўся турнір па футболе “Кубак Свабоды”

Дададзена 11.08.2013 7:32:30 | 2,091 праглядаў

11 жніўня ў Менску на поле ФАК “Атлант” па вуліцы Сапёраў, прайшоў 17-ы турнір па футболе «Кубак Свабоды» памяці палітыка Генадзя Карпенкі. Перамогу атрымала каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Сёлета ў турніры ўзялі ўдзел каманды Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай асацыяцыі журналістаў, руху “За Свабоду”, Беларускага Хельсінскага камітэту, аргкамітэту па стварэньні “Беларускага руху”, кансорцыўма “ЭўраБеларусь”.

Месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца – БАЖ, другое – .БХК, трэцяе – Беларускi Рух.

Гульцы Партыі БНФ выступалі ў майках “Свабоду Алесю Бяляцкаму” і “Свабоду Мікалаю Статкевічу”.

Нагадаем, за час правядзеньня турніру памяці Карпенкі чатыры разы ўладальнікам галоўнага трафэю станавілася зборная журналістаў. Акрамя таго, тройчы турнір выйгравала каманда АГП, тройчы — зборная Партыі БНФ, па два разы – каманда Партыі левых “Справядлівы сьвет” і Беларускі рух, па адным разе — зборныя фонду імя Карпенкі і Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ.

Турнір “Кубак Свабоды” праводзіцца з 1997 году.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.