Партыя БНФ » Віктар Івашкевіч быў сапраўдным рухавіком у любой справе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Віктар Івашкевіч быў сапраўдным рухавіком у любой справе

Дададзена 03.10.2013 12:27:51 | 1,789 праглядаў

На 55-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы памёр Віктар Івашкевіч.

- Гэта сапраўды вельмі вялікая страта для беларускага нацыянальнага руху. Віктар Івашкевіч быў сапраўдным рухавіком у любой справе, быў выдатным арганізатарам, ён быў чалавекам дзеяньня. Ён не спыняўся перад складанасьцямі, не баяўся браць на сябе адказнасьць. Вельмі часта, пакуль іншыя спрачаліся, што і як рабіць, або чакалі спрыяльнага моманту – ён проста пачынаў працу, і справа рабілася. Ён заўсёды ішоў наперадзе. Ён мог нават адзін выйсьці на плошчу са сьцягам. Сваёй энэргіяй ён рухаў наперад людзей і справы.

Ён быў вельмі пазытыўным чалавекам. Ніколі не трымаў крыўды, у любой складанай або канфліктнай сытуацыі ён заставаўся адкрытым, быў заўсёды скіраваны на вырашэньне праблемаў. Мы маглі горача спрачацца па палітычных пытаньнях на сходах фронтаўскіх структураў, а пасьля разам вяртацца ў Менск і весьці цёплую размову і жартаваць. Ён наогул любіў гумар, любіў жартаваць. І над сабою жартаваў, не баяўся гэтага. Ён памятаў шмат вясёлых гісторыяў з жыцьця адраджэнскага руху, і мог іх цудоўна распавядаць.

І пры гэтым ён быў чалавекам вельмі цьвёрдым, не скараўся ніякаму ціску. І ў палітычным змаганьні, і ў любой пабытовай сытуацыі браў пад сваю абарону іншых.

Віктар Івашкевіч назаўсёды застанецца і ў гісторыі Беларусі, і ў нашай памяці як вельмі моцны духам, вельмі яркі і вельмі сьветлы чалавек, – адзначыў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 у Менску. З пачатку 1980-х — у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік першых, напаўпадпольных незалежніцкіх суполак «Майстроўня», «Талака». З 1988 — у Беларускім Народным Фронце. Быў арганізатарам страйкаў на менскіх прадпрыемствах у 1991 годзе.

Шмат разоў яго арыштоўвалі. Быў рэдактарам газэты «Рабочы». У кастрычніку 2002 быў асуджаны на два гады абмежаваньня волі за публікацыю артыкула «Злодзей павінен сядзець у турме», у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ да 2009 году.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.