Партыя БНФ » Ці магчымы ў Беларусі Майдан? Вынікі дасьледваньня пратэстнай актыўнасьці ў 2013 годзе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ці магчымы ў Беларусі Майдан? Вынікі дасьледваньня пратэстнай актыўнасьці ў 2013 годзе

Дададзена 26.02.2014 5:21:51 | 1,584 праглядаў

Са студзеня па снежань 2013 года даследчыкам Інстытута “Палітычная сфера” праводзіўся маніторынг пратэстнай актыўнасці ў Беларусі. Прадстаўляем вашай увазе тэкст па выніках даследавання.

Пратэстная актыўнасць у Беларусі ў 2013 годзе: масавыя акцыі, палітычныя перформансы, сацыяльныя канфлікты

Таццяна Чыжова, даследчык Інстытута “Палітычная сфера”

(даследаванне праведзена ў студзені-снежні 2013 г.)

 

Нядаўнія падзеі ва Украіне сталі аб’ектам пільнай увагі беларускага грамадства. Незалежныя беларускія СМІ ледзь не штодзённа падавалі матэрыялы пра масавыя пратэсты ў Кіеве і іншых гарадах паўднёвай суседкі. Назіраючы яркія карцінкі масавай мабілізацыі мірных пратэстоўцаў, а затым – жорсткія сутычкі радыкальнай часткі пратэстуючых з украінскімі праваахоўцамі, беларускія грамадзяне маглі канстатаваць адсутнасць якога-колечы пратэстнага руху ў нашай краіне, прычыны якой можна адшукаць як у слабасці палітычных суб’ектаў, так і ў аб’ектыўных сацыяльных, палітычных і прававых умовах.

Гэтая тэза падцвярджаецца статыстычнымі дадзенымі і сацыялагічнымі апытаннямі. Так, згодна са штогадовым маніторынгам украінскага Центра дослідження суспільства (http://www.cedos.org.ua), толькі ў 2012 годзе колькасць пратэстаў ва Украіне ўзрасла ў параўнанні з 2011 і 2010 гг. ў паўтары разы: на 2012 год было зафіксавана 3636 пратэстаў. Пры гэтым, як заўважылі даследнікі Цэнтра, па папярэдніх дадзеных на 2013 год толькі за першыя 5 месяцаў колькасць пратэстных падзей дасягнула 1362.

У 2013 годзе ў Беларусі ў рамках праведзенага маніторынгу зафіксавана 103 акцыі пратэстнага характару. Нават калі ўлічыць, што памеры насельніцтва Украіны ў 5 разоў вышэй, суадносіны ўсё адно складуць 7 да 1 на карысцьУкраіны (за 2012 год ва Украіне і за 2013 – у Беларусі), альбо 5 да 1 за першыя 5 месяцаў 2013 года ў іх і ў нас.

Скачаць тэкст дасьледваньня ў фармаце PDF

Паводле часопіса “Палітычная Сфера”

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.