Партыя БНФ » У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях: агляд рэпартажаў СМІ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях: агляд рэпартажаў СМІ

Дададзена 27.04.2014 8:48:56 | 2,464 праглядаў

26 красавіка ў Мінску прайшла традыцыйная акцыя дэмакратычнай грамадскасці «Чарнобыльскі шлях – 2014», прымеркаваная да 28-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама супраць будаўніцтва АЭС пад Астраўцом. Сёлета акцыя была юбілейная, бо праводзілася ў 25-ты раз: першы Чарнобыльскі шлях прайшоў вуліцамі сталіцы ў 1989 годзе.

Прапануем вашай увазе спасылкі на рэпартажы беларускіх СМІ пра Чарнобыльскі шлях-2014.

Паводле падлікаў журналістаў «Нашай Нівы» ў акцыі і шэсці, якое прайшло ад кінатэатра «Кастрычнік» па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, узялі ўдзел каля 700 чалавек.

На плошчы Бангалор большасць удзельнікаў адмовілася заходзіць за металічныя турнікеты і мітынг слухалі некалькі дзясяткаў чалавек.

Падчас акцыі былі затрыманыя грамадскі актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў, які прыйшоў на акцыю ў майцы «Лукашэнка сыходзь», грамадскі дзеяч Леанід Смоўж, а таксама чалавек па імені Мікалай. За імі ў тралейбус селі асобы ў цывільным, а перад тралейбусам падагналі сіні мікрааўтобус, куды пасадзілі затрыманых.

Чытаць цалкам выніковы рэпартаж Нашай нівы – фота, відэа

 

Анлайн-трансляцыю дэманстрацыі вяло таксама і Радыё Свабода: з выніковым рэпартажам можна азнаёміцца тут (шмат фатаздымкаў, відэа, трансляцыя з твітэра, каментары ўдззельнікаў).

 

Вялікі рэпартаж Чарнобыльскаму шляху прысьвяціла газэта “Новы Час”

 

Фотарэпартаж Эўрапэйскага радыё для Беларусі (шмат добрых фота)

 

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Рэпартаж на буйнейшым беларускім партале TUT.BY (таксама з фотаздымкамі)

 

Фотарэпартаж Беларускага партызана

 

Рэпартаж парталу “Эўрабеларусь”: адзначаюць малалікасьць акцыі і выказваюць меркаваньне, што шмат хтто з патэнцыйных удзельнікаў правёў уласныя акцыі на лецішчах.

 

Участники Чернобыльского шляха в Минске

Рэпартаж радыёстанцыі Нямецкая хваля (на рускай мове, але фотак няшмат)

 

Гэта – момант затрымання супрацоўнікамі міліцыі актывістаў Леаніда Смаўжа і Юрыя Рубцова пад час “Чарнобыльскага шляху” – у рэпартажы Радыё Рацыя.

 

Інтэрнэт-газэта “Салідарнасьць” таксама вяла тэкставую трансляцыю шэсьця.

 

… а таксама падрыхтавала асобную фотазамалёўку з тварамі ўдзельнікаў акцыі.

 

http://belsat.eu/thumbs/picture606x404max/20140426_191406.jpg

Уласны рэпартаж з акцыі зрабіў таксама незалежны тэлеканал Белсат (фоты там таксама)

 

Фотарэпартаж Зялёнай Сеткі (з тэкстам на рускай мове)

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.