Партыя БНФ » Сёння Чарнобыльскі шлях
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сёння Чарнобыльскі шлях

Дададзена 26.04.2011 12:00:00 | 1,223 праглядаў

Мерапрыемства пачнецца  ў 18:00 у Менску на плошчы Бангалор. Як тлумачаць арганізатары, дадзенае рашэнне прынялі, каб не даваць падставы праваахоўным органам прымяняць фізічную сілу да прысутных. Аргкамітэт упэўнены, што супрацоўнікі міліцыі і іншых сілавых структур не стануць перашкаджаць удзельнікам шэсця падыходзіць да Чарнобыльскай капліцы, якая размешчана на вуліцы Карастаянавай. Аднак гэта шэсце не будзе арганізаваным. […]

Чарнобыльскі шлях

Мерапрыемства пачнецца  ў 18:00 у Менску на плошчы Бангалор.

Як тлумачаць арганізатары, дадзенае рашэнне прынялі, каб не даваць падставы праваахоўным органам прымяняць фізічную сілу да прысутных.

Аргкамітэт упэўнены, што супрацоўнікі міліцыі і іншых сілавых структур не стануць перашкаджаць удзельнікам шэсця падыходзіць да Чарнобыльскай капліцы, якая размешчана на вуліцы Карастаянавай.

Аднак гэта шэсце не будзе арганізаваным. Любы грамадзянін як прыватная асоба можа адправіцца ў бок Чарнобыльскай капліцы, ускласці там кветкі, паставіць свечкі. Пра гэта нам было заяўлена 20 красавіка на сустрэчы з кіраўніцтвам менскай міліцыі.


Нагадаем, што Менгарвыканкам адхіліў заяўку на правядзенне ў Мінску шэсця, якое традыцыйна арганізуецца 26 красавіка, у дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Арганізатары акцыі планавалі сабрацца на пляцоўцы каля Акадэміі навук і прайшлі па вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы. Сталічныя ўлады прапанавалі актывістам замест гэтага правесці толькі мітынг у парку Дружбы народаў, што зблізку плошчы Бангалор і Чарнобыльскай капліцы, з 18:00 да 20:00.
Аргкамітэт “Чарнобыльскага шляху – 2011″ пагадзіўся на такія ўмовы.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.