Партыя БНФ » У Парэччы ўшанавалі памяць паўстанца Міхала Валовіча і яго паплечнікаў (фота, відэа)
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Парэччы ўшанавалі памяць паўстанца Міхала Валовіча і яго паплечнікаў (фота, відэа)

Дададзена 17.06.2014 10:41:42 | 2,286 праглядаў

15 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёну актывісты дэмакратычных сілаў ўшанавалі памяць аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1830-1831 гадоў супраць Расейскай імпэрыі Міхала Валовіча і 12 паплечнікаў.

13_logo

Удзел у мерапрыемстве ўзялі актывісты Партыі БНФ, гісторык-краязнавец Сяргей Чыгрын, намесьніца старшыні ТБМ Алена Анісім ды шэраг іншых грамадзкіх дзеячоў з Слоніму, Менску, Ліды, Гомеля. Для прысутных выступілі барды Андрэй Мельнікаў і Зьміцер Бартосік.

p6150181_logo

Выступоўцы прыгадвалі паўстанцаў 1830-1831 гадоў і тых, хто паклаў сваё жыцьцё за свабоду Беларусі.

- Штогод мы зьбіраемся ля памятнага крыжа ў гонар паўстанцам, які паставілі ўласнымі сіламі мясцовыя актывісты, і ладзім імправізаваны мітынг і добраўпарадкоўваем могілкі. Міхал Валовіч – прыклад сапраўднага адданага беларуса, які змагаўся супраць несправядлівасьці, вызваліў сваіх сялян ад прыгнёту і даў ім волю. Валовіч – рамантык, які нарадзіўся ня ў той час. За свае перакананьні і дзеяньні яго павесілі, – адзначыў сябра Сойму Партыі БНФ Іван Шэга.

Паводле словаў спадара Шэгі, актывісты маюць намер зьвярнуцца да мясцовых ўладаў, каб ушанаваньне памяці паўстанцаў адбывалася і на афіцыйным узроўні, каб пра герояў ведалі мясцовыя жыхары, а турысты маглі наведваць могілкі.

p6150173_logo

Адзначым, летась была адкрытая новая мармуровая пліті Міхалу Валовічу, якая была зробленая дзякуючы дапамозе гарадзенскага грамадзкага актывіста Аляксандра Талерчыка, які сам родам з вёскі Парэчча і які некалі напісаў і выдаў кнігу пра родную вёску і Міхала Валовіча.

Даведка пра Міхала Валовіча на Вікіпэдыі

Фота Сяргей Чыгрын, “Новы час”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.