Партыя БНФ » Управа Партыі БНФ паручылася за Алеся Бяляцкага і заклікала іншыя арганізацыі да збору паручальніцтваў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Управа Партыі БНФ паручылася за Алеся Бяляцкага і заклікала іншыя арганізацыі да збору паручальніцтваў

Дададзена 09.08.2011 12:00:00 | 1,195 праглядаў

8 жніўня на чарговым паседжаньні Ўправы Партыі БНФ была разледжаная сытуацыя з арыштам кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Сябры выканаўчага органа Партыі БНФ выказалі абурэньне з нагоды гвалтоўных дзеяньняў рэжыму, скіраваных на крымінальны перасьлед аднаго з пачынальнікаў нацыянальна-адраджэнскага руху, заснавальніка і шматгадовага сябра Беларускага Народнага Фронту. Як зазначыў у сваёй прамове старшыня Партыі БНФ […]

Алесь Бяляцкі. Здымак: Ю.Дарашкевіч

8 жніўня на чарговым паседжаньні Ўправы Партыі БНФ была разледжаная сытуацыя з арыштам кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Сябры выканаўчага органа Партыі БНФ выказалі абурэньне з нагоды гвалтоўных дзеяньняў рэжыму, скіраваных на крымінальны перасьлед аднаго з пачынальнікаў нацыянальна-адраджэнскага руху, заснавальніка і шматгадовага сябра Беларускага Народнага Фронту.

Як зазначыў у сваёй прамове старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, “кінуўшы за краты Алеся Бяляцкага лукашэнкаўская хеўра кінула выклік усяму беларускаму народу, паставіўшы сябе па-над інтарэсамі беларускай нацыі, а таксама кінула выклік сусьветным стандартам правоў чалавека, пазбавіўшы волі выбітнага праваабаронцы, лідэра вядучай праваабарончай арганізацыі.”

На прапанову старшыні Партыі БНФ усе прысутныя сябры Ўправы падпісалі хадайніцтвы ў сьледчыя органы, у якіх яны патрабуюць вызваліць Алеся Бяляцкага пад асабістае паручальніцтва (такі мэханізм у якасьці меры стрыманьня прадугледжаны беларускім заканадаўствам). Таксама рашэньнем выканаўчага органа Партыя БНФ далучылася да кампаніі грамадзкіх дзеяньняў за вызваленьне Алеся Бяляцкага:

З 8 жніўня ў памяшканьні новай управы Партыі БНФ па адрасе Менск, вул. Крапоткіна 93А, паверх 4, пакой 16, з 10:00 да 20:00 адкрыты збор асабістых паручальніцтваў за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Асабістае паручальніцтва – прадугледжаны беларускім крымінальна-працэсуальным кодэксам сродак стрыманьня падазраваных і абвінавачаных, альтэрнатыўных узяцьцю пад варту.

Управа Партыі БНФ заклікала усе структуры грамадзянскай і палітычнай супольнасьці да збору паручальніцтваў за вызваленьне Алеся Бяляцкага.

/Здымак: Ю.Дарашкевіч/

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.