Партыя БНФ » Заява Зьезду: Патрабуем вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэспрэсіяў!
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява Зьезду: Патрабуем вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэспрэсіяў!

Дададзена 12.10.2014 11:41:04 | 2,184 праглядаў

Заява XVI Зьезду Партыі БНФ

З набліжэньнем кампаніі па выбарах прэзыдэнта ў Беларусі ўзмацняюцца палітычныя рэпрэсіі і дыскрымінацыя грамадзянаў паводле палітычных перакананьняў альбо на падставе іх грамадзка-палітычнай дзейнасьці.

Нягледзячы на татальны кантроль улады над выбарчым працэсам, які адбываецца без аніякай магчымасьці вольнай канкурэнцыі за галасы выбарчыкаў, палітыка супрацьзаконнага застрашваньня палітычных апанэнтаў працягвае заставацца сродкам уціску на апазыцыю.

Цягам 2014 года рэзка павялічылася колькасьць так званых “прэвэнтыўных арыштаў”, калі палітычных ці грамадзкіх актывістаў арыштоўваюць на падставе хлусьлівых абвінавачаньняў у здзяйсьненьні адміністратыўных правапарушэньняў.

За апошнія некалькі месяцаў павялічыўся ўціск на сяброў апазыцыйных партыяў ды незалежных прафсаюзаў па месцы працы. Зафіксаваныя шматлікія выпадкі звальненьня з працы апанэнтаў улады, для чаго выкарыстоўваецца механізм непадаўжэньня кароткатэрміновых кантрактаў, што сталася адным з асноўных сродкаў задушэньня  іншадумства. З працы былі звольненыя сябры Партыі БНФ Алена Масьлюкова, Віктар Марчык, сябра Сойму Партыі БНФ Іван Шэга, кіраўнік Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шэвель.

У турмах застаюцца палітычныя апанэнты ўлады, якія былі кінутыя за краты яшчэ ў часе прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Партыя БНФ патрабуе спыненьня палітычных рэпрэсіяў, у тым ліку:

-        Спыненьня практыкі адвольных арыштаў актывістаў апазыцыі на падставе хлусьлівых абвінавачаньняў у здзяйсьненьні адміністратыўных правапарушэньняў;

-        Аднаўленьня на працы ўсіх звольненых з працы па палітычных матывах і спыненьня практыкі выкарыстаньня працоўных кантрактаў для барацьбы з палітычнымі апанэнтамі;

-        Неадкладнага вызваленьня Міколы Статкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Ігара Аліневіча, Арцёма Пракапенкі, Васіля Парфянкова, якія прызнаныя беларускімі праваабарончымі арганізацыямі ў якасьці палітычных вязьняў, а таксама скасаваньня выраку суда першай інстанцыі ў дачыненьні да Юрыя Рубцова, які быў нядаўна асуджаны да 1,5 гадоў абмежаваньня волі.

 

 

11 кастрычніка 2014 г.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.