Партыя БНФ » Эўразійскі зьвяз супярэчыць беларускім нацыянальным інтарэсам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Эўразійскі зьвяз супярэчыць беларускім нацыянальным інтарэсам

Дададзена 12.10.2014 11:57:33 | 1,730 праглядаў

Рэзалюцыя XVI Зьезду Партыі БНФ

Аўтарытарны і недэмакратычны рэжым, які ўзурпаваў уладу ў Беларусі,  ужо доўгі час грунтуецца на эканамічнай ды палітычнай падтрымцы з боку Расеі, і ў выніку пад усё больш жорсткім ціскам Крамля пасьлядоўна здае элементы нацыянальнага суверэнітэту, губляючы кантроль над падставовымі інстытутамі сувэрэннай дзяржавы ў эканамічнай і вайсковай сфэрах.

Уцягваньне краіны ў новую “турму народаў” – Эўразійскі зьвяз – прынясе негатыўныя наступствы для беларускай эканомікі і балюча ўдарыць па дабрабыту беларусаў.

Эўразійскі зьвяз – гэта галеча. Гэты хаўрус ад моманту ўтварэньня прывядзе да яшчэ большга павелічэньня коштаў на спажывецкія тавары, да дэфіцыту якасных і танных імпартных тавараў (у тым ліку жыцьцёва неабходных лекаў), да зьмяньшэньня заробкаў і скарачэньня працоўных месцаў. Стагнацыя народнай гаспадаркі, падзеньне ўзроўню жыцьця, дэвальвацыя валюты, перманентны крызіс і заняпад эканомікі, якія сталіся негатыўнымі наступствамі створанага ў 2010 годзе Мытнага зьвяза, набудуць яшчэ большы маштаб у выпадку рэалізацыі Эўразійскага пражэкту.

Эўразійскі зьвяз – гэта вайна. Рэй ў гэтым авантурным хаўрусе вядзе сёньняшне кіраўніцтва Расеі, якое цяпер знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі, абрынуўшы на сваю краіну жорсткія эканамічныя санкцыі.  Зьвяз з краінай-агрэсарам для Беларусі будзе азначаць просты альбо ўскосны саўдзел у агрэсіўнай захопніцкай палітыцы Крамля, разам з усімі негатыўнымі наступствамі сусьветнай рэакцыі на гэтую палітыку.

Эўразійскі зьвяз – гэта пагроза незалежнасьці. Досьвед Мытнага зьвязу сьведчыць, што ўрад краіны не ў стане эфэктыўна абараняць беларускія інтарэсы ў інтэграцыйных зьвязах, дзе дамінуе Расея. Праз гэтыя структуры нашай краіне навязваюць невыгодныя гандлёвыя абмежаваньні, якія ўсталёўваюцца выключна ў інтарэсах Расеі. Пад шыльдай Эўразійскага зьвязу рыхтуюцца карупцыйныя схемы па продажу за бясцэнак расейскім алігархам найбольш эфэктыўных беларускіх прадпрыемстваў.

Эўразійскі зьвяз – гэта перашкода для пабудовы дэмакратычнай і прававой дзяржавы. Пагарда да народаўладзьдзя і законнасьці, ігнараваньне правоў асобы, фальсіфікацыя выбараў з мэтай захаваньня дыктатуры – гэта тое, што яднае цяпер ініцыятараў Эўразійскага зьвяза.

Нацыянальным інтарэсам Беларусі і беларускага народа адпавядае эўрапэйскі шлях разьвіцьця. Менавіта эўрапэйскі выбар, які ўжо зрабілі нашыя краіны-суседзі Літва, Латвія, Польшча, і пра які вельмі выразна і мужна заявіў змагарны ўкраінскі народ, зьяўляецца адзіным магчымым шляхам сапраўднага разьвіцьця нашай нацыі.

Шлях Беларусі – гэта шлях эўрапэйскай нацыі!

Інтэграцыя ў Эўропу – гэта стабільнае і высокатэхналягічнае разьвіцьцё, мадэрнізацыя эканомікі, рост дабрабыту ды эўрапэйскія стандарты жыцьця, умацаваньне гарантыяў незалежнасьці і разьвіцьцё дэмакратыі.

 

11 кастрычніка 2014 г.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.