Партыя БНФ » Жаночая сетка “Мара” вітае вылучэньне жанчыны на прэзідэнта
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Жаночая сетка “Мара” вітае вылучэньне жанчыны на прэзідэнта

Дададзена 02.04.2015 1:19:09 | 1,711 праглядаў

 

Жаночая сетка “Мара” агучыла чаканьні ад кандыдата на выбарах 2015 году

На апошнім пасяджэньні ініцыятывы актывісткі вызначыліся з назвай жаночай сеткі і магчымасьцямі свайго ўдзелу ў выбарчай кампаніі 2015 году.

Цяпер міжпартыйнае аб’яднаньне жанчынаў будзе мець назву Жаночая сетка “Мара”.

Партыйныя актывісткі “Мары” прывіталі ідэю вылучэньня жанчыны на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі.

“Мы лічым, што без актыўнага ўдзелу жанчынаў у сфэры прыняцьця рашэньняў немагчыма дасягнуць сапраўднай дэмакратыі”.

На думку актывістак, зьяўленьне лідэркі ў палітычных падзеях дзяржаўнага ўзроўню – гэта ўжо выклік грамадзкім стэрэатыпам. А вылучэньне жанчыны апанэнткай здолее ня проста абудзіць грамадзкую актыўнасьць і паспрыяць большай зацікаўленасьці палітычнымі працэсамі з боку жаночага электарату, але істотна палепшыць імідж апазыцыйных сілаў.

Тым ня менш, фарміруючы свае крытэры да кандыдата ад прадэмакратычных сілаў прадстаўніцы Жаночай сеткі “Мара” адзначылі, што згодныя падтрымаць кандыдата незалежна ад яго полу, бо на першае месца ставяць асабістыя і прафэсійныя якасьці чалавека.

Актывісткі чакаюць, што іх кандыдат ці кандыдатка будзе выступаць за незалежнасьць Беларусі, беларускую мову і культуру, а таксама падтрымліваць і прасоўваць ідэі гендэрнай роўнасьці.

Нагадаем, што ініцыятыва па стварэньні Жаночай сеткі ўзьнікла ў кастрычніку 2014 году. На дадзены момант сярод удзельніцаў сеткі — прадстаўніцы Партыі БНФ, БСДП (Грамада), Маладых сацыял-дэмакратаў — Маладая грамада, партыі “Справядлівы сьвет” і Цэнтру рэгіянальнага разьвіцьця з Гомеля.

Далучыцца да працы Жаночай сеткі “Мара” ці задаць пытаньні вы можаце, напісаўшы на адрас setkamara@gmail.com.

11134206_10206293514481220_324217260_n

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.