Партыя БНФ » Палітычная заява намесьніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Палітычная заява намесьніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва

Дададзена 03.04.2015 12:12:53 | 4,675 праглядаў

Сёньня 3 красавіка адбылося пашыранае пасяджэньне палітычнай камісіі Партыі БНФ з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных арганізацыяў партыі, на якім было разгледжанае пытаньне пра ўдзел Партыі БНФ у кампаніі выбараў прэзыдэнта ў 2015 годзе.

1246091144_2009.06.27_bnf_02

– Бяручы пад увагу неабходнасьць захаваньня адзінства дэмакратычных сілаў Беларусі,

– Грунтуючыся на дасягненьнях грамадзкай ініцыятывы “Народны рэфэрэндум”,

– Кіруючыся неабходнасьцю прадухіленьня магчымых крамлёўскіх сцэнароў у часе выбарчай кампаніі 2015 году, якія могуць несьці пагрозу незалежнасьці нашай краіны,

Палітычная камісія Партыі БНФ прыняла рашэньне:

падтрымаць у якасьці супольнага кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад ініцыятывы “Народны Рэфэрэндум” спадарыню Тацьцяну КАРАТКЕВІЧ.

У выкананьне рашэньняў сакавіцкага Сойму Партыі БНФ, падтрымка кандыдата ад “Народнага рэфэрэндуму” з боку Беларускага Народнага Фронту будзе абумоўленая прынцыпамі абароны незалежнасьці ды нэўтральнасьці Беларусі.

Падтрыманы Партыяй БНФ кандыдат мусіць выступаць за вяртаньне ў якасьці дзяржаўных сымбаляў Беларусі бела-чырвона-белага сьцягу і гербу “Пагоня”.

У часе палітычнай кампаніі і правядзеньня перадвыбарчай агітацыі Партыя БНФ будзе канцэнтравацца на пытаньнях абароны незалежнасьці і рэалізацыі праграмных палажэньняў Беларускага Народнага Фронту.

Гэтае рашэньне пашыранага пасяджэньня палітычнай камісіі Партыі БНФ падлягае зацьвярджэньню на красавіцкім Сойме Партыі БНФ, які прызначаны на 25 красавіка.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Чэрвень 2023
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.