Партыя БНФ » Чарнобыльскі шлях-2015: агляд рэпартажаў СМІ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Чарнобыльскі шлях-2015: агляд рэпартажаў СМІ

Дададзена 26.04.2015 9:57:50 | 2,324 праглядаў

26 красавіка ў Менску адбылася традыцыйная дэманстрацыя Чарнобыльскі Шлях, прымеркаваная да 29-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Арганізатарамі акцыі высутпілі Партыя БНФ, Рух За Свабоду, Беларуская партыя “Зялёныя”, БХД, рух салідарнасьці “Разам” і шэраг экалагічных аб’яднаньняў. Сёлета Чарнобыльскі Шлях дваццаць шосты раз крочыў па вуліцах беларускай сталіцы.

Калона дэманстрантаў рушыла пад нацыянальнымі беларускімі сьцягамі ад праспекту Незалежнасьці да памятнага знаку ахвярам Чарнобыля і чарнобыльскай капліцы.

Паводле ацэнак назіральнікаў і медыяў у акцыі на розных яе этапах бралі ўдзел ад 400 да 1000 чалавек.

Удзельнікі дэманстрацыі неслі плякаты і транспаранты з надпісамі «Свабоду Кірылу Сілівончыку», «Астравец — Другі Чарнобыль», «Спыніць Палітычны Чарнобыль — вызваліць Міколу Статкевіча», «Не — расейскай ядзернай пагрозе», «Чарнобыль — наш боль», «Дзе Расейская імперыя — там Чарнобыль і Данбас» і іншыя, бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцягі Ўкраіны.

З палітыкаў у акцыі ўдзельнічалі сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, намесьнікі старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец, лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і ягоны намесьнік Ігар Лялькоў, кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шэвель, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, намесьнік старшыні «Маладога фронту» Эдуард Лобаў, Ільля Дабратвор, Уладзімір Някляеў і іншыя.

Каля памятнага знаку ахвярам Чарнобыля і Чарнобыльскай капліцы ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць ахвяраў катастрофы на ЧАЭС хвілінай маўчаньня, запалілі зьнічы і прынялі рэзалюцыю з патрабаваньнем спыніць будаўніцтва астравецкай АЭС; раскрыць інфармацыю аб наступствах Чарнобыля ў Беларусі; вывеьсці з тэрыторыі Беларусі расійскія ўдарныя самалёты, здольныя несьці на борце ядзерную зброю; даць магчымасьць грамадзянам вырашаць, якімі будуць іх навакольнае асяроддзе, горад і краіна.

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні Віктара Шапуцькі, які неўзабаве быў вызвалены, і Віталя Каліноўскага.

Акцыя шырока асьвятлялася беларускімі медыямі. Прапануем вашай увазе спасылкі на рэпартажы беларускіх СМІ пра Чарнобыльскі шлях-2015.

 

Рэпартаж буйнейшага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY

11_chernobylskiy_shlyakh_26042015_zam_tutby_phsl

 

Амаль на працягу двух гадзінаў жывую відэатрансляцыю  з Чарнобыльскага Шляху-2015 вяло Радыё Свабода:

Традыцыйна на сайце Свабоды – багата фотаздымкаў з шэсьця.

2087A1AE-8D8B-4A08-A27D-82E36A6DF6F1_w974_n_s

Тэкставая трансляцыя і відэаўключэньні карэспандэнтаў Свабоды з шэсьця – у выніковым матэрыяле: «Чарнобыльскі шлях» прайшоў пад споклічамі «Спыніць палітычны Чарнобыль» і «Не АЭС у Беларусі»

 

Насычаны інфармацыяй і фотаздымкамі анлайн з акцыі вяло беларускае радыё Рацыя: „Чарнобыльскі шлях”: Спыніць палітычны Чарнобыль

Рацыя 2

 

Традыцыйна анлайн з Чарнобыльскага Шляху вяла на сваім сайце газэта Наша Ніва.

szlach2014_17_150426-76x2i

Таксама нашаніўцы зрабілі такую фотазамалёўку:

Атрыбутыка «Чарнобыльскага шляху»: што апранулі беларусы на мітынг?

charnobylski_3725-85g4w

На сайце Нашай Нівы таксама ёсьць відэа затрыманьняў удзельнікаў акцыі пасьля яе заканчэньня. 

І мабыць для самых занятых, альбо наадварот – для тых каму лянота глядзець дзьве гадзіны з акцыі: Чарнобыльскі шлях-2015 за 60 секундаў

 

Рэпартаж інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць”

26-6

 

Анлайн і фотарэпартаж з «Чарнобыльскага шляху» на сайце тэлеканалу Белсат

belsat2604shlach-5

 

Фотарэпартаж газэты “Новы Час”

img_1802_logo

 

Анлайн-трансляцыю з дэманстрацыі вяла на сайце “Беларускія навіны” інфармацыйная агенцыя БелаПАН.

06_chsh

 

Фотарэпартаж хрысціянскага інфармацыйнага парталу Крыніца.info

чарнобыльскі-шлях-151-900x600

 

Анлайн-рэпартаж Праваабарончага цэнтру “Вясна”

charnobylski_shliah_2015_16

Рэпартаж Эўрапэйскага Радыё

shliah_19

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.