Партыя БНФ » Беларускі МЗС сочыць за лёсам асуджанага ў Расіі Кірылы Сілівончыка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Беларускі МЗС сочыць за лёсам асуджанага ў Расіі Кірылы Сілівончыка

Дададзена 06.07.2015 9:56:55 | 2,334 праглядаў

МЗС адказаў Партыі БНФ на зварот па справе асуджанага ў Расіі беларуса Кірылы Сілівончыка.

B443A6F9-3199-4407-9A79-211E8F34D64A_cx0_cy6_cw0_mw1024_s_n_r1

Партыя БНФ звярталася ў МЗС з заклікам запатрабаваць ад расійскага боку вычарпальныя тлумачэнні па справе грамадзяніна Беларусі Кірыла Сілівончыка і ўжыць усе магчымыя захады для вяртання нашага суайчыньніка на Радзіму і яго найхутчэйшага вызвалення.

У сваім адказе Міністэрства замежных спраў паведамляе, што назірае за развіццём сітуацыі вакол Сілівончыка, перш за ўсё, за выкананнем яго правоў і законных інтарэсаў у адпаведнасці з Канвенцыяй на міждзяржаўным узроўні.

Як сцвярджае МЗС, звесткі, атрыманыя ў кансультацыях з расійскім бокам і адвакатамі Сілівончыка, сведчаць аб адсутнасці неабгрунтаванага абмежавання правоў беларускага грамадзяніна.

Таксама паведамляецца, што ў часе камунікацыі прадстаўнікоў МЗС з Сілівончыкам ён не выказваў просьбы аб конскульска-прававой дапамозе і не скардзіўся ні на што. Пажаданне адбываць пакаранне на тэрыторыі Беларусь Сілівончык таксама не выказваў і запэўніў, што яго рашэнне аб нежаданні абскарджваць прысуд было асэнсаваным.

У красавіку 22-гадовага беларускага праграміста Кірылу Сілівончыка, які прыехаў у Ніжні Ноўгарад на заробкі, прысудзілі да двух гадоў калоніі-пасялення.

Яго абвінавацілі паводле артыкула “Публічнае апраўданне тэрарызму альбо публічныя заклікі да яго”. Падставай быў нібы перапост на яго інтэрнэт-старонцы “Вконтакте”. Паведамленні пра змест і характар гэтых перадрукаў з’яўляюцца супярэчлівымі. Вядома, што Сілівончык публікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы тэксты і малюнкі у падтрымку Украіны і з асуджэннем расійскай агрэсіі. У прыватнасці, як адзначае пракуратура, ён заклікаў «вярнуць Крым Украіне».

1

2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.