Партыя БНФ » Ператрус у сябры Сойма Партыі БНФ Вітольда Ашурка у Бярозаўцы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ператрус у сябры Сойма Партыі БНФ Вітольда Ашурка у Бярозаўцы

Дададзена 29.07.2015 11:32:08 | 1,548 праглядаў

У кватэры сябры Сойма Партыі БНФ Вітольда Ашурка ў Бярозаўцы адбыўся ператрус. Супрацоўнікі Следчага камітэта канфіскавалі камп’ютар, друкарку і флэшку актывіста. Па яго словах, падставай для ператрусу стаў флэш-моб, які незадоўга да гэтага зладзілі невядомыя каля транспартнай прахадной і цэха по вырабе шкловаты на шклозаводзе „Нёман”.

Невядомыя мужчыны ў чорных масках зладзілі флэш-моб у Бярозаўцы Лідскага раёна. Па словах відавочцаў, да транспартнай прахадной шклозавода „Нёман”, дзе вырабляецца шкловата, былі складзеныя аўтамабільныя пакрышкі, раскіданыя ўлёткі. Таксама невядомыя пакінулі побач бутэлькі з невядомай вадкасцю і запалілі дымавыя шашкі.
^F71419CA377554DF7AEAF0B9DB0AFB3C7671A430EBF40CD6DC^pimgpsh_fullsize_distr
„Тое, што побач са шкоднай вытворчасцю адбылася такая акцыя не выклікае здзіўлення”, – адзначыў сябра Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка: – Тое, што знайшліся людзі, якім лёс горада неабыякавы, то я здзіўляюся, што толькі цяпер а не раней. Вось гэты флэш-моб ён павінен быў адбыцца. Жыхары нашага горада проста зведзеныя да ўзроўню статыстаў. Ніхто не пытаецца, ніякай інфармацыі ніхто не дае, хіба што мы пачнем тут зараз паміраць і тады штосьці зменіцца.
У кватэры актывіста Вітольда Ашурка прайшоў ператрус. Супрацоўнікі Следчага камітэта канфіскавалі камп’ютар, друкарку і флэшку актывіста. Па яго словах, падставай для ператрусу стаў флэш-моб, які незадоўга да гэтага зладзілі невядомыя каля транспартнай прахадной і цэха по вырабе шкловаты на шклозаводзе „Нёман”.
Сёлета ў траўні на шклозаводзе „Нёман”, які знаходзіцца ў самым цэнтры Бярозаўкі, была запушчана вытворчасць шкловаты, пры вырабе якой выкарыстоўваюцца такія шкодныя рэчывы як фенолы і фармальдэгіды. У сувязі з гэтым большасць гараджан наракае на з’яўленне ў горадзе непрыемнага спецыфічнага паху. Ужо стала вядома, што па факце флэш-мобу каля шклозавода „Нёман” заведзеная крымінальная справа.
Паводле Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.