Партыя БНФ » Ператрус у кватэры сябры Партыі БНФ Юрыя Дзешука ў Бярозаўцы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ператрус у кватэры сябры Партыі БНФ Юрыя Дзешука ў Бярозаўцы

Дададзена 19.08.2015 11:33:29 | 1,492 праглядаў
Кампутар і прынтар канфіскавалі ў жыхара Бярозаўкі (Лідскі раён), сябры Партыі БНФ Юрыя Дзяшука два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

2015_03_11_Dziashuk

Юрыя Дзяшука падазраюць у датычнасці да нашумелай акцыі, якая адбылася месяц таму ў Бярозаўцы, па факце якой міліцыя пачала крымінальную справу:

– На працягу дня тры разу прыходзілі, два разы мяне не было ў хаце. На трэці раз засталі мяне ў хаце. Азнаёмілі са справай – гэта флэш-моб, які адбываўся месяц таму. Сказалі, што я магу мець дачыненне, і некаторыя рэчы ў маёй кватэры могуць мець дачыненне. Рабілі ператрус. Глядзелі паперкі розныя, усюды лазілі. Адразу, калі пабачылі кампутар, сказалі: “Забіраем!” І прынтар забралі, хаця ён паўгады не працуе, але забралі ўсё роўна.

Гэта чарговы вобшук у актывістаў па справе аб флэш-мобе супраць шкоднай вытворчасці, які амаль месяц таму прайшоў на транспартнай прахадной шклозавода «Нёман». Там былі складзеныя аўтамабільныя пакрышкі, раскіданыя ўлёткі. Невядомыя пакінулі побач бутэлькі з невядомай вадкасцю і запалілі дымавыя шашкі.

У траўні на шклозаводзе «Нёман», які знаходзіцца ў самым цэнтры Бярозаўкі, была запушчана вытворчасць шкловаты, пры вырабе якой выкарыстоўваюцца такія шкодныя рэчывы як фенолы і фармальдэгіды. Гараджане сталі наракаць на з’яўленне ў горадзе непрыемнага спецыфічнага паху.

У ліпені ператрус на падставе гэтай справы адбыўся ў кватэры сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка.

Паводле Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.