Партыя БНФ » БНФ абскарджвае неўключэньне ва ўчастковыя камісіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ абскарджвае неўключэньне ва ўчастковыя камісіі

Дададзена 28.08.2015 9:08:10 | 1,606 праглядаў

Арганізацыйныя структуры Партыі БНФ абскарджваюць у судзе рашэньні пра адмову ва ўключэньні прадстаўнікоў Партыі БНФ у склад участковых выбарчых камісіяў.

106634

Як паведамляе Мінская раённая арганізацыя Партыі БНФ, скаргі пададзеныя ў суды пяці раёнаў Менску, а таксама ў суды Менскай вобласьці.

Нагадаем, ад Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” былі вылучаныя прадстаўнікі ў склад 154 выбарчых камісіяў, у тым ліку 7 прадстаўнікоў былі вылучаныя ў склад выбарчых камісіў замежных участкаў. Аднак, рашэньнямі мясцовых уладаў у склад участковых выбарчых камісіяў былі уключаныя толькі 3 прадстаўнікі БНФ. Ні ў  Менску, ні за мяжой ніводны прадстаўнік БНФ не трапіў у камісію.

“Сёлета ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключылі меньш за 2% ад колькасьці вылучаных прадстаўнікоў БНФ. Гэта вельмі нізкі адсотак – ніжэй за мінулагоднія мясцовыя выбары і выбары прэзыдэнта 2010 году. У адрозьненьне ад апазыцыйных партыяў, вылучэнцы ад лаяльных уладам арганізацыяў уключаныя ў камісіі амаль на сто адсоткаў. Гэта сьведчыць пра тое, што сёлетнія выбары прэзідэнта адбудуцца ў беспрэцыдэнтна закрытым ад грамадзкасьці рэжыме. Пры такіх абставінах мы ня можам давяраць працы камісіяў, якія сфармаваныя ў складзе, цалкам падкантрольным выканаўчай уладзе”, – адзначыў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Па словах лідэра БНФ, матывам падачы скаргаў зьяўляецца дэманстрацыя несправядлівасьці выбарчай сыстэмы Беларусі. Напрыклад, у Савецкім раёне адміністрацыя ўключыла ў склад участковых камісіяў 72 прадстаўнікі ад 73 вылучаных ад арганізацыя “Белая Русь”, а таксама ўсіх вылучаных прадстаўнікоў ад Чырвонага крыжа, Фонда міру і БРСМ. Пры гэтым ніводзін з 29 прадстаўнікоў БНФ у камісіі не патрапіў.

Скаргі пададзеныя ў суды Першамайскага, Савецкага, Заводзкага, Фрунзенскага, Цэнтральнага раёнаў Менску, а таксама ў суд Менскага раёна Менскай вобласьці. Абскарджваюць у суд неўключэньне ва ўчастковыя камісіі і структуры БНФ у Слуцку, Салігорску ды іншых гарадах.

Ужо прызначаны разгляд справы па скарзе ў судзе Менскага раёну – 28 жніўня ў 15:30 (Менск, вул. Маякоўскага, 119). Разгляд справаў у Савецкім і Першамайскім раёнах адбудзецца ў адпаведных судах 28 жніўня ў 11:30.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.