Партыя БНФ » Беларускія сшыткі – беларускім дзеткам: акцыя да Дня Ведаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Беларускія сшыткі – беларускім дзеткам: акцыя да Дня Ведаў

Дададзена 31.08.2015 12:21:00 | 2,290 праглядаў

З нагоды Дня Ведаў 1 верасьня і пачатку новага навучальнага году Партыя БНФ ладзіць раздачу сшыткаў з беларускім арнамэнтам і нацыянальнай сымболікай.

 cPU6yOsBaEg

Ад панядзелку 31 жніўня на сядзібе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) можна безкаштоўна атрымаць сшыткі на 12 аркушоў (у шырокую лінейку альбо ў звычайную клетку, цьвёрдая вокладка) і сшыткі на 48 аркушоў з “Пагоняй” ды споклічам “Будзь беларусам, будзь пераможцам!” (у клетку).

Выдатны падарунак нашым дзеткам! Сьпяшайцеся – колькасьць сшыткаў для распаўсюду абмежаваная! Акцыя працягнецца да вычарпаньня набору сшыткаў.

Офіс Партыі БНФ адчынены з 10 да 20 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя. Мапа даезду да сядзібы БНФ

Будзь пераможцам

Мая Беларусь

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.