Партыя БНФ » У Сьвіслачы ушанавалі памяць паўстанцаў 1863 году
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Сьвіслачы ушанавалі памяць паўстанцаў 1863 году

Дададзена 31.10.2015 7:12:04 | 2,707 праглядаў

31 кастрычніка ў горадзе Сьвіслач Гарадзенскай вобласьці адбыўся фэст, прысьвечаны памяці паўстанцаў 1863 году. На яго зьехаліся дзясяткі актывістаў з розных гарадоў. Фэст праходзіць 21 год запар.


Удзельнікі наведалі ў Сьвіслачы магілу Віктара Каліноўскага, які не дажыў да паўстаньня, а таксама помнікі Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, апошняму з кіраўнікоў паўстаньня. Затым удзельнікі накіраваліся ў вёску Якушоўку, дзе некалі археолягам прафэсарам Ткачовым былі знойдзеныя падмуркі дома Каліноўскіх.

Удзельнікі акцыі ўшанавання прайшлі па вуліцах горада пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Фота Дзяніса Івашына

Сёлета арганізатарамі выступілі Партыя БНФ і свіслацкія актывісты Партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».

Як расказаў «Салідарнасці» адзін з удзельнікай мерапрыемства, адказны сакратар Управы Партыі БНФ Зміцер Салошкін, у Свіслач прыехала каля 50 мінчукоў. Яшчэ столькі ж было ўдзельнікаў з Гродзеншчыны — Свіслачы, Гродна, Ліды ды іншых гарадоў.

Помнікі Каліноўскаму і Траўгуту ў Сьвіслачы сёньня таксама наведаў Зьбігнеў Прухняк, які выконвае абавязкі генэральнага консула Рэспублікі Польшча ў Горадні.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сказаў у каментары Радыё Свабода: «Я лічу, гэтыя штогадовыя мерапрыемствы ў Сьвіслачы надзвычай важнай падзеяй у межах усёй нашай краіны. Таму што тут адбываецца ўшанаваньне памятных мясьцінаў, зьвязаных з нашымі нацыянальнымі героямі. Тут адзіны помнік Кастусю Каліноўскаму, тут пахаваны ягоны старэйшы брат. Якім быў адным з натхняльнікаў паўстаньня. Гэта азначае, што тут багата нацыянальных сьвятыняў беларусаў. І ў гэты дзень, напярэдадні Дзядоў, мы сюды прыяжджаем, каб ушанаваць памяць усіх змагароў за незалежнасьць Бацькаўшчыны».

Фота Алеся Зайцава

Па словах суразмоўцы, людзі вольна прайшлі па вуліцах Свіслачы, некаторыя з удзельнікаў неслі бел-чырвона-белыя сцягі. Міліцыянты пры гэтым не перашкаджалі ўдзельнікам акцыі, абмежаваўшыся фіксацыяй удзельнікаў акцыі на відэа.

Фота Змітра Салошкіна

Каля магілы Віктара Каліноўскага. Фота Аляксея Янукевіча

Каля Свіслацкай гімназіі. Фота Аляксея Янукевіча

Фота Аляксея Янукевіча

Акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага адбываецца штогод 31 кастрычніка. Мерапрыемства таксама прымеркавана да дня нараджэння Віктара Каліноўскага — ідэолага вызвольнага паўстання 1863 года

У праграму ўваходзіць наведванне мястэчка Якушоўка, былога радавога гнязда роду Каліноўскіх.

У Якушоўцы ля памятнага крыжа выступалі Павел Севярынец, Рыгор Кастусёў, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімір Хільмановіч, Аляксей Янукевіч. Пасля чаго пачалася нефармальная частка фэсту, з удзелам бардаў. Само мерапрыемства прайшло пад пільным наглядам супрацоўнікаў дзяржбяспекі, міліцыі і іншых службаў. Фактычна праводзіць фэст яны не заміналі, але ўвесь час здымалі ўсё на свае камеры.

Фота Радыё Свабода

56C94C8B-D48D-4665-B164-F2362A82B41F_w640_r1_s_cx0_cy19_cw0

Фота Радыё Свабода

Пасля Якушоўкі ўдзельнікі фэсту накіраваліся ў лес, дзе адбыўся сяброўскі пачастунак і канцэрт. З сваімі песнямі выступілі Сяргей Чарняк з Ліды, Зміцер Захарэвіч з Менску і Алесь Дзянісаў з Гародні. Фэст прайшоў пры рэкламнай падтрымцы Беларускага Радыё Рацыя. Культурная праграма прайшла пры падтрымцы Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі.

http://www.racyja.com/wp-content/gallery/fest-svislach/IMG_5623.JPG

http://www.racyja.com/wp-content/gallery/fest-svislach/P1210654.JPG

http://www.racyja.com/wp-content/gallery/fest-svislach/P1210677.JPG

http://www.racyja.com/wp-content/gallery/fest-svislach/P1210681.JPG

http://www.racyja.com/wp-content/gallery/fest-svislach/P1210704.JPG

http://www.racyja.com/wp-content/gallery/fest-svislach/P1210709.JPG

http://www.racyja.com/wp-content/gallery/fest-svislach/P1210685.JPG

 

Паводле матэрыялаў Радыё Свабода, Радыё Рацыя і газэты “Салідарнасьць

One Response to У Сьвіслачы ушанавалі памяць паўстанцаў 1863 году

  1. Pingback: Паход на роварах праз Белавежскую Пушчу (Дзень першы) | 2KOLA.BY

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.