Партыя БНФ » Лідэры
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэры

Старшыня i намесьнiкi старшыні Партыi БНФ

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч

12442790_1061879460520428_170699597_nНарадзіўся 30 чэрвеня 1976 году ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя – кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю; вучыўся ў асьпірантуры БДЭУ (2003-2004).

Працаваў выкладнікам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002-2003), намесьнікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства “Аркадзія” (2004-2005).

Сябра Партыі БНФ (з 1996), сябра Сойму Партыі БНФ (з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (2003-2009). Быў дэлегатам устаноўчага Сойму “Маладога фронту” (1997), сябрам цэнтральнай рады (1997-2000), намесьнікам старшыні (1999-2000).

У 2009 г. абраны Старшынём Партыі БНФ, на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года ўзначальваў выбарчы штаб кандыдыта ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

У 2011 і ў 2014 гадах рашэньнем Зьезду пераабраны Старшынём партыі БНФ.

Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – у 2004 і 2008. Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС.

Беларус. Рыма-каталік. Нежанаты.


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Kastusiou-300x212Нарадзіўся 17 красавіка 1957 году ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Скончыў Беларускую сельска-гаспадарчую акадэмію (1982), інжынэр-мэханік.

Служыў у Савецкай Арміі (1975-1977).

Працаваў галоўным інжынэрам саўгасу “Друць” Бялыніцкага раёну (1983-1988), дырэктарам саўгасу “Іскра” Бялыніцкага раёну (1988-1991), дырэктарам Шклоўскага раённага аб’яднаньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (1995-2001).

Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства “Гідрасіла ─ Белая Русь” у Магілёве (2002-2004).

Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ з 2009 году.

Рашэньнем Зьезду Партыі БНФ 2010 году вылучаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта РБ ад Партыі БНФ.

Беларус. Праваслаўны. Жанаты. Трое дзяцей.

 


Намесьніца старшыні Партыі БНФ Вольга Лагвіновіч

volaНарадзілася 24 жніўня 1978 году. Жыве ў горадзе  Маладэчна.

Скончыла псыхалягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэта імя М.Танка.

Атрымала паслядыпломную адукацыю ў Вышэйшай школе дзяржаўнай адміністрацыі ў Беластоку (Польшча) у сфэры тэрытарыяльнага самакіраваньня.

Працавала псыхолягам у маладэчанскай школе,  каардынатаркай школьных конкурсаў “Што я ведаю пра Эўропу?”, журналісткай, рэдактаркай рэгіянальнага сайту і бюлетэня “За Маладэчна”.

Вылучалася кандыдаткай на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы.

Сябра Партыі БНФ з 2002 году. Намесьніца старшыні Партыі БНФ з 2014 году.

Беларуска. Каталічка. Замужам. Выхоўвае дваіх дзяцей.

 


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў

Нарадзіўся 15 красавіка 1971 году ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту (1997), Сарбонскі ўнівэрсітэт (Парыж, Францыя) (1998) і магістратуру Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту (Польшча) (2003).

У 1997 – 2001 гг. працаваў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэце па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, Беларускім навукова-дасьледчым цэнтры электроннай дакумэнтацыі. У 2002 – 2007 гг. выкладаў у Беларускім Калегіюме, Варшаўскім унівэрсытэце (Польшча), Карлавым унівэрсытэце (Прага, Чэхія), Вышэйшай школе дзяржаўнай адміністрацыі ў Беластоку (Польшча). З 2008 г. – в.а. старшыні, а потым старшыня Менскай абласной рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Сябра Сойму Партыі БНФ (2005 – 2007 і з 2009), старшыня Міжнароднай камісіі Сойму Партыі БНФ (2003 – 2007, у 2011 і з 2014). Намесьнік старшыні Партыі БНФ з 2009.

Вылучаўся кандыдатам на выбарах у мясцовыя Саветы 2010 г. Быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году і кандыдата ад Партыі БНФ падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г.

Аўтар і рэдактар 6 кніг і каля 80 артыкулаў, прысьвечаных гісторыі Беларусі, зьнешнім сувязям нашай краіны, гісторыі і сучаснасьці эўрапейскай інтэграцыі, месцу Беларусі ў Эўропе. Працы друкаваліся на 8 мовах у 10 краінах сьвету.

Беларус. Жанаты. Двое дзяцей.


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксандар Стральцоў

Нарадзіўся 27 сьнежня 1970 году ў Менску. Скончыў Беларускую Дзяржаўную палітэхнічную
акадэмію (1993) і асьпірантуру Навукова-дасьледчага інстытуту эканомікі Міністэрства эканомікі
Рэспублікі Беларусь па сэкцыі “Рэгіянальная эканоміка” (1996-1999).

Працуе выкладчыкам Цэнтру бізнэс-адукацыі Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту (Вільня).

Сябра БНФ “Адраджэньне” ─ Партыі БНФ з 1990 г., зь перапынкам 1999-2003 гг. у знак нязгоды з падзелам арганізацыі, намесьнік старшыні Маладзёвай Фракцыі БНФ 1994-1996 гг. Сябра Сойму Партыі БНФ. Намесьнік старшыні Міжнароднай камісіі (2003-2007), старшыня Камісіі партыйнага навучаньня (2009-2011) Партыі БНФ.

Беларус. Рыма-каталік. Жанаты. Мае 4 дзяцей.

 

Люты 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.