Партыя бнф
Лідэры

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Кастусёў 32Нарадзіўся 17 красавіка 1957 году ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Скончыў Беларускую сельска-гаспадарчую акадэмію (1982), інжынэр-мэханік.

Служыў у войску (1975-1977).

Працаваў галоўным інжынэрам у гаспадарцы “Друць” Бялыніцкага раёну (1983-1988), дырэктарам гаспадаркі “Іскра” Бялыніцкага раёну (1988-1991), дырэктарам Шклоўскага раённага аб’яднаньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (1995-2001).

Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства “Гідрасіла ─ Белая Русь” у Магілёве (2002-2004).

Ад 1989 году удзельнічае ў палітычнай дзейнасьці.

У 1993 годзе абраны старшынём Шклоўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ. З 1996 году — сябра Сойму БНФ. З 2002 па 2009 г. — старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. У пэрыяд ад 2009 году да 2017 году быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ.

Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў.

У 2004, 2008, 2016 гадах на выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь быў кандыдатам у дэпутаты ад Партыі БНФ па Шклоўскай выбарчай акрузе. У 2012 годзе зьняў сваю кандыдатуру з парлямэнцкіх выбараў у адпаведнасьці з рашэньнем Зьезду Партыі БНФ.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, ад 2008 году узначальваў Магілёўскую абласную кааліцыю АДС.

Рашэньнем Зьезду Партыі БНФ 2010 году быў вылучаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад Партыі БНФ. Паводле афіцыйных зьвестак заняў на выбарах чацьвёртае месца з  10 кандыдатаў: паводле абвешчаных Цэнтральнай камісіяй вынікаў, за Рыгора Кастусёва прагаласавалі 126 999 выбаршчыкаў (1,97% галасоў). Заявіў пра нязгоду з вынікамі выбараў, абвінаваціўшы ўлады ў парушэньні выбарчага заканадаўства і незаконных маніпуляцыях пры падліку галасоў. Узяў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 19 сьнежня 2010 году, быў зьбіты спецслужбамі, арыштаваны і кінуту ў сьледчы ізалятар КДБ. Адзіны з кандыдатаў, які падаў скаргу ў Цэнтральную камісію з патрабаваньнем прызнаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі.

30 верасьня 2017 года на XVIII Зьездзе Партыі БНФ (XV Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”) быў абраны старшынём Партыі БНФ і старшынём Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Беларус. Праваслаўны. Жанаты. Трое дзяцей.


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч

12442790_1061879460520428_170699597_nНарадзіўся 30 чэрвеня 1976 году ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя – кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю; вучыўся ў асьпірантуры БДЭУ (2003-2004).

Працаваў выкладчыкам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002-2003), намесьнікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства “Аркадзія” (2004-2005).

Сябра Партыі БНФ (з 1996), сябра Сойму Партыі БНФ (з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (2003-2009). Быў дэлегатам устаноўчага Сойму “Маладога фронту” (1997), сябрам цэнтральнай рады (1997-2000), намесьнікам старшыні “Маладога фронту” (1999-2000).

У 2009 г. абраны Старшынём Партыі БНФ, на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года ўзначальваў выбарчы штаб кандыдыта ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. У 2011 і ў 2014 гадах пераабраны Старшынём партыі БНФ. У 2017 годзе пакінуў пасаду лідэра партыі ў сувязі з унесенай ў 2011 годзе ў партыйны статут забаронай займаць пасаду старшыні больш за два тэрміны.

30 верасьня 2017 года на XVIII Зьездзе Партыі БНФ (XV Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”) быў абраны намесьнікам старшыні Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – у 2004, 2008 і 2016 гадах. У 2012 годзе зьняў сваю кандыдатуру з  парлямэнцкіх выбараў у адпаведнасьці з рашэньнем Зьезду Партыі БНФ. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Беларус. Рыма-каталік. Нежанаты.


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксандар Стральцоў

Нарадзіўся 27 сьнежня 1970 году ў Менску. Скончыў Беларускую Дзяржаўную палітэхнічную
акадэмію (1993) і асьпірантуру Навукова-дасьледчага інстытуту эканомікі Міністэрства эканомікі
Рэспублікі Беларусь па сэкцыі “Рэгіянальная эканоміка” (1996-1999).

Працуе выкладчыкам Цэнтру бізнэс-адукацыі Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту (Вільня).

Сябра БНФ “Адраджэньне” ─ Партыі БНФ з 1990 г., зь перапынкам 1999-2003 гг. у знак нязгоды з падзелам арганізацыі, намесьнік старшыні Маладзёвай Фракцыі БНФ 1994-1996 гг. Сябра Сойму Партыі БНФ. Намесьнік старшыні Міжнароднай камісіі (2003-2007), старшыня Камісіі партыйнага навучаньня (2009-2011) Партыі БНФ.

Беларус. Рыма-каталік. Жанаты. Мае 4 дзяцей.


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

саранчукоў

 


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Зьміцер Салошкін

Зьміцер СалошкінНарадзіўся 27 ліпеня 1970 году ў Менску. Скочыў Беларускі дзяржаўны медінстытут (1995) па спецыяльнасьці педыятрыя.

Адзін са стваральнікаў першай незалежнай студэнцкай арганізацыі Беларусі “З’адзіночаньне Беларускіх Студэнтаў” (1989).

З 1995 па сёньняшні дзень працуе лекарам-рэаніматолагам РНПЦ “Маці і дзіця”.

Працаваў выкладчыкам спартыўнай медыцыну ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.

Вылучаўся кандыдатам на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2004 годзе.

Сябра партыі БНФ з 1995 году.

Адказны сакратар Управы Сойму Партыі БНФ з 2013 году.

Сябра Сойму Партыі БНФ з 2014 году. 30 верасьня 2017 года на XVIII Зьездзе Партыі БНФ (XV Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”) быў абраны намесьнікам старшыні Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Беларус. Жанаты. Мае 4 дзяцей.


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрый Лукашэвіч

Юрась ЛукашэвічНарадзіўся 13 красавіка 1998 года у горадзе Барысаве.

З 2013 па 2016 год навучаўся ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва на эканаміста.

У 2016 паступіў на гістарычны факультэт БДУ, пасля ўдзелу ў акцыях пратэсту быў адлічаны.

Выконваючы абавязкі кіраўніка Моладзі БНФ з 25 жніўня 2015 года. З 9 лістапада 2016 года кіраўнік Моладзі БНФ.

30 верасьня 2017 года на XVIII Зьездзе Партыі БНФ (XV Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”) быў абраны намесьнікам старшыні Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Беларус. Праваслаўны. Нежанаты.

НА ЎПРАВЕ ПАРТЫІ БНФ
Сойм Партыі БНФ Пасяджэньне Сойму БНФ адбудзецца 11 лістапада ў 11:00 (вул. Чарнышэўскага, 3).
Партыя ў сацыяльных сетках
Перайсьці да поўнай вэрсіі сайту