Наступнае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” адбудзецца 21 красавіка ў штаб-кватэры партыі (Менск, вул. Чарнышэўскага 3), пачатак аб 11-й гадзіне.
Кіруючаму органу партыі прапанаваны наступны праект парадку дня:
1. Аб палітычнай сытуацыі.
2. Аб плане дзейнасьці партыі да 2020 года.
3. Аб праекце зьменаў у закон “Аб сродках масавай інфармацыі”.
4. Аб сымболіцы БНФ.
5. Рознае.