8-га красавіка на сядзібе БНФ адбудзецца сустрэча з чытачамі.
Апошні нумар часопіса прысвечаны падзеям 19-га снежня. Нататкі з Акрэсціна, аналітыка ад палітолагаў, міжнародныя стасункі беларусі і Захада пасля Плошчы, фотарэпартажы, - усё гэта вы знойдзеце на старонках новага ARCHE.
З артыкуламі выступілі Анатоль Сіадрэвіч, Віталь Сіліцкі, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Пачобут.
Фотаздымкі лепшых фатографаў краіны. Ілюстрацыі Алеся Марачкіна.
Сустрэча з рэдактарам Валерам Булгакавым і аўтарамі часопіса ў 19.00.
Уваход вольны.
Прэзентацыя адбудзецца ў межах культурніцкай кампаніі "Абаронім Выспу Свабоды"