Партыя БНФ смуткуе з прычыны сьмерці Галіны СямдзянавайСпадарыня Сямдзянава была вэтэранам партыйнай і грамадзкай дзейнасьці. Фронтаўскі шлях пачала ў складзе дэпутацкай групы БНФ у Вярхоўным Савеце БССР, і была ўдзельніцай тых палітычных працэсаў, якія прывялі да абвяшчэньня незалежнай Рэспублікі Беларусь. Пакуль хвароба не адабрала ў яе сілы заставалася актыўнай, намагаючыся прынесьці карысьць Беларусі. Сьветлая памяць!
Летнік Моладзі БНФКаля трох дзясяткаў чальцоў арганізацыі моладзевай арганізацыі Партыі БНФ сабраліся на штогадовы летнік на беразе ракі Стыр ва Ўкраіне.
Управа Партыі БНФ паручылася за Алеся Бяляцкага і заклікала іншыя арганізацыі да збору паручальніцтваўЯк зазначыў у сваёй прамове старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, “кінуўшы за краты Алеся Бяляцкага лукашэнкаўская хеўра кінула выклік усяму беларускаму народу, паставіўшы сябе па-над інтарэсамі беларускай нацыі, а таксама кінула выклік сусьветным стандартам правоў чалавека, пазбавіўшы волі выбітнага праваабаронцы, лідэра вядучай праваабарончай арганізацыі.”