Пачатак > Кантакты > Рэгіёны > Віцебская вобласьць > У Віцебску сустрэліся прадстаўнікі дэмсілаў

 

У Віцебску сустрэліся прадстаўнікі дэмсілаў

17.03.2011
Віцебск

14 сакавіка 2011 года адбылося пасяджэнне Віцебскай абласной Рады дэмакратычных сілаў, на якой былі абраны каарынатары напрамкаў дзейнасці партыйных і грамадскіх арганізацый вобласці.

Так, праграмы салідарнасцьі з палітычнымі зняволенымі будзе каардынаваць прадстаўніца БХД Таццяна Севярынец, інфармацыйныя кампаніі – прадстаўнік партыі БНФ Канстанцін Смолікаў, масавыя акцыі – каардынатар Руха “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў, падрыхтоўку і правядзенне кампаніяў па зменах у Выбарчы Кодэкс БР – прадстаўнік партыі левых “Справядзівы свет” Мікалай Селівашка. Была падтрымана пазіцыя Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл Беларусі па актывізацыі працы па вызначаных накірунках дзейнасці, таксама пра падтрымку працягу дзейнасць кампаніі “За спавядлівыя выбары”.
На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі партыі левых “Справядлівы свет”, АГП, БХД, партыі жанчын “Надзея”, ПБНФ, БСДП(Народная Грамада), Руха “За Свабоду”, кампаніі “Гавары праўду”, прафсаюзу прадпрымальнікаў “Разам”, грамдскай арганізацыі “Чарнобыль-дапамога”, прадстаўнікі з Оршы і Наваполацка.
Усе прысутныя атрымалі інфармацыю пра падрыхтоўку дня святкавання Дня Волі 25 сакавіка 2011 года. У Віцебску на тры дазволеныя месцы правядзення масавых мерапрыемстваў пададзены заяўкі на мітынгі ў пятніцу 25 сакавіка з 18 да 19 гадзінаў. У гэтым годзе святочныя масавыя мерапрыемсты будуць прысвечаны салідарнасці з палітычнымі зняволенымі, якія знаходзяцца за кратамі ў турмах і пад хатнім арыштам. Збор удзельнікаў прызначаны на 17.30 на плошчы Свабоды ў Віцебску, адкуль удзельнікі накіруюцца на месца правядзення мітынгу. Удзельнікі пасяджэння пагадзіліся прыняць самы актыўны ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Віцебску і запрашаюць усіх жыхароў Віцебска далучацца.