Пачатак > Лідэры > Да ўвагі прэсы: акцыя кампаніі “Салідарнасьць”

 

Да ўвагі прэсы: акцыя кампаніі “Салідарнасьць”

08.02.2011
Палітвязьні

Прэс-рэліз

З нагоды кампаніі “Салідарнасьць” Партыі БНФ

Лідары Партыі БНФ перададуць сотні паручальніцтваў у падтрымку палітычных вязьняў у пракуратуру горада Менску. Нагадаем, што Партыя БНФ выступіла з заклікам да ўсіх людзей добрай волі падаваць у органы пракуратуры  хадайніцтвы аб паручальцтве ў дачыненьні да палітзьняволеных.  Гэта ёсьць магчымасьцю кожнаму грамадзяніну праявіць асабістую салідарнасьць з любым з вязьняў і паспрыяць ягонаму хутчэйшаму вяртаньню на волю. За час акцыі было сабрана больш за сотню паручальніцтваў сярод грамадзянаў Беларусі.  Сярод знакамітых асобаў свой подпіс паставілі Уладзімір Арлоў, Сяргей Калякін, Алесь Марачкін, Аляксандр Мілінкевіч і іншыя.
Акцыя запланаваная на сераду 9-га лютага ў 11.30. Адрас пракуратуры: г. Менск, вул. Ракаўская, 38. Удзел прымуць старшыня Партыі Алесь Янукевіч, намесьнік старшыні Ігар Лялькоў і экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў.