Пачатак > Лідэры > Хвіліна маўчання ў Кіеве па загінулых у Мінску

 

Хвіліна маўчання ў Кіеве па загінулых у Мінску

13.04.2011
Акцыя ў Кіеве

12 красавіка 2011 года ў Кіеве адбывалося пікетаванне адміністрацыі прэзідэнта актывістамі ВО “Свобода”. 


Нагодай стаў нечаканы прыезд прэм’ер-міністра Расеі В. Пуціна. Удзельнікі акцыі выразілі пратэст супраць імперскіх амбіцый Масквы, трымаючы лозунгі “Не – мытнаму саюзу!”, “Далоў крамлеўскага гэбіста!”, “Далоў расейскі імперыялізм!”,
 “Не аддадзім Крамлю наш суверынетэт!”, “Далоў маскоўскіх акупантаў, далоў маскоўскіх халуёў!”.

На пачатку акцыі адбыўся перфоманс, дзе Пуціна разам з Януковічам сімвалічна адправілі на ракеце ў космас. Перад прысутнымі выступілі
кіраўнікі ВО “Свобода”, у тым ліку, намеснік старшыні Андрэй Мохнік і старшыня гарадской арганізацыі Андрэй Ільенка.

Ад беларусаў выступіў Старшыня Руха Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык. Ён заклікаў  прысутных ўшанаваць памяць загінуўшых ва
ўчорашняй трагедыі  беларусаў хвілінай маўчання.

В. Сіўчык адзначыў, што  нельга весці гульні з Масквой: “Мы бачым гэта на прыкладзе ўчорашняй трагедыі ў Мінску, і ўвогуле, таго, што
адбываецца сёння ў Беларусі пасля чарговых псеўдавыбараў. Мытны саюз прынёс беларусам савецкія чэргі  ў крамах і абменніках, рэзкае
падзенне ўзроўня жыцця.  А дыктатура ўвесь час праводзіць рэпрэсіі.”
12.04.2011, г.Кіеў