Пачатак > Лідэры > Польскі палітык Крупінскі: "Калі будзе пагроза здароўю і жыццю людзей, Польшча гатовая даць ім прытулак і абарону "

 

Польскі палітык Крупінскі: "Калі будзе пагроза здароўю і жыццю людзей, Польшча гатовая даць ім прытулак і абарону "

14.04.2011
Салідарнасьць

У амбасадзе Польшчы ў Беларусі адбылася сустрэча лідэраў апазіцыі з намеснікам кіраўніка фракцыі «Грамадзянская платформа» ў польскім сойме Рафалам Крупінскім.


На сустрэчы прысутнічаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка. Беларускі бок прадстаўлялі Уладзімір Колас, Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка, Аляксей Янукевіч, Анатоль Сідарэвіч, Аляксандр Казулін, Анатоль Лябедзька.


Размова ішла пра ўчорашнія памылках ўлады, апазыцыі і міжнароднай супольнасці, сённяшніх праблемах і аб тым, што рабіць, каб памылак і праблем не было заўтра. Удзельнікі сышліся ў меркаванні, што ёсць два безумоўных прыярытэты: вызваленьне вязьняў і новыя правілы правядзення выбарчых кампаній. Са свайго боку Крупінскі, які гаварыў ад імя самай уплывовай фракцыі польскага сейма, выказаў спачуванне ў сувязі з выбухам у беларускім метрапалітэне. Таксама дэпутат заявіў, што «пакуль апошні палітвязень не выйдзе з турмы, паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам не можа быць добрых адносін. Калі будзе пагроза здароўю і жыццю людзей, Польшча гатовая даць ім прытулак і абарону ».