Біяграфіі старшыні Партыі БНФ, намесьнікаў старшыні Партыі БНФ
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1976 году ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (1997), спэцыялізацыя – кіраваньне
зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю; вучыўся ў асьпірантуры БДЭУ (2003-2004).
Працаваў выкладнікам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002-2003), намесьнікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства “Аркадзія” (2004-2005).
Сябра Партыі БНФ (з 1996), сябра Сойму Партыі БНФ (з 1999), намесьнік старшыні Партыі БНФ (з 2003). Быў дэлегатам устаноўчага сойму “Маладога фронту” (1997), сябрам цэнтральнай рады (1997-2000), намесьнікам старшыні (1999-2000).
Рыма-каталік.
Беларус. Нежанаты.
Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – у 2004 і 2008. Пад час прэзыдэнцкіх выбараў быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў
Нарадзіўся 17 красавіка 1957 году ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Скончыў Беларускую сельска-гаспадарчую акадэмію (1982), інжынер-мэханік.
Служыў у Савецкай Арміі (1975-1977).
Працаваў галоўным інжынерам саўгасу "Друць" Бялыніцкага раёну (1983-1988), дырэктарам саўгасу "Іскра" Бялыніцкага раёну (1988-1991), дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднаньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (1995-2001).
Быў дырэктарам (2002-2004) сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства "Гідрасіла - Белая Русь" у Магілёве.
Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў.
Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС.
Праваслаўны.
Беларус. Жанаты. Трое дзяцей.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў