Пачатак > Лідэры > Старшыня, намесьнікі > Рыгор Кастусёў: "Свабода тады прыйдзе на Беларусь, калі ўсе людзі стануць роўнымі перад законам"

 

Рыгор Кастусёў: "Свабода тады прыйдзе на Беларусь, калі ўсе людзі стануць роўнымі перад законам"

03.03.2011
Рыгор Кастусёў-8

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў, што для яго значыць свабода і як трэба святкаваць Дзень Волі.

"З 25-га сакавіка 1918 года пачалася незалежнасць Беларусі. Без яе не было б сённяшняй дзяржавы. Я даўно святкую гэты дзень. Фарматы могуць розныя6 і на Плошчу выходзіць, і з сябрамі адзначыць. Рэчаіснасць зараз такая, што мы вымушаныя выходзіць на вуліцы ў гэты дзень са словамі пра дэмакратыю, з патрабаваннямі вызваліць палітычных вязняў. Але я веру, што настане той дзень, калі 25-га сакавіка сапраўды ўсе беларусы будуць адзначаць як сваёй нацыянальнае свята. На сёння, на жаль, большасць нашых суайчыннікаў не ведае, што гэта за дзень. А ўлады і дзяржаўныя медыі робяць усё, каб выклікаць у людзей пагарду да Дня Волі. Нягледзячы на гэта, мы мусім рухацца наперад і верыць толькі ў лепшае. У Беларусі будзе беларуская ўлада, не прарасейская, як зараз, а менавіта беларуская! Дэмакратычная ўлада будзе шанаваць сваю мінуўшчыну, будзе клапаціцца пра тое, каб грамадзяне ведалі сваю сапраўдную гісторыю, каб ганарыліся ёй. Як жа інакш? Толькі так мы можам пабудаваць моцную і незалежную дзяржаву, паважаючы свае карані, паважаючы сваіх продкаў.

Таму штогод 25-га сакавіка разам са сваімі сваякамі, сябрамі і паплечнікамі, разам з усімі свядомымі беларусамі я святкую самае галоўнае свята Беларусі - Дзень Волі!"