Пачатак > Лідэры > Старшыня, намесьнікі > Аляксей Янукевіч патрабуе аказаньня медычнай дапамогі Зьміцеру Бандарэнку

 

Аляксей Янукевіч патрабуе аказаньня медычнай дапамогі Зьміцеру Бандарэнку

29.03.2011
Бандарэнка

Нагодай для зварота сталася інфармацыя аб стане здароўя палітвязьня Зьміцера Бандарэнкі, які утрымліваецца пад вартай у сьледчым ізалятары КДБ.

Палітвязень мае сур'ёзныя праблемы са здароўем: а паведамленні жонкі зняволенага, сп. Бандарэнка з-за моцных боляў у пазваночніку і паступовага обездвижения ногі мае патрэбу ў тэрміновай кансультацыі неўролага.

У сваім звароце старшыня Партыі БНФ зьвяртае ўвагу генеральнага пракурора на тое, што абвінавачсаным па палітычных справах не забяспечваецца выкананьне права на медычную дапамогу, гарантаванае канстытуцыяй. Згодна з артыкулам 45 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя, а дзяржава абавязаная стварыць умовы даступнага для ўсіх грамадзян медыцынскага абслугоўвання.

Аляксей Янукевіч просіць правесці пракурорскую праверку умоваў ытрыманьня Зьміцера Бандарэнкі ў сьледчым ізалятары і прыняць меры пракурорскага рэагавання для забеспячэння права на ахову здароўя для палітзьняволенага, у тым ліку забяспечыць магчымасць атрымання кансультацыі неўролага.