Пачатак > Навіны > Топ-5 вядомых асобаў, што падтрымліваюць Рыгора Кастусёва

 

Топ-5 вядомых асобаў, што падтрымліваюць Рыгора Кастусёва

13.12.2010
Кастусёў і Мілінкевіч

Прапаноўваем вашай увазе сьпіс асобаў, якія на прэзыдэнцкіх выбарах - 2010 падтрымліваюць кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

1. Аляксандр Мілінкевіч - кандыдат у прэзыдэнты ў 2006 годзе, старшыня руху "За свабоду!". Разам з Рыгорам Кастусёвым праводзіць сустрэчы з выбарцамі ў рэгіёнах.

2. Яўген Ліпковіч - вядомы беларускі блогер. Аўтар нашумелых плакатаў "Кастусёў або смерць".

3. Юры Чавусаў - палітолаг, праваабаронца. Актыўна ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі разам з Партыяй БНФ.

4. Артур Фінькевіч - лідар "Маладой Беларусі", былы палітвязень. Крытычна выказваецца наконт "прарасейскіх кандыдатаў", бачыць будучыню толькі за лідарам, што шануе нацыянальныя інтарэсы.

5. Зьміцер Панкавец - палітычны журналіст, працуе ў "Нашай ніве", сябра ініцыятыўнай групы, актыўна падтрымлівае Кастусёва ў сацыяльных сетках.