Пачатак > Навіны > Іван Шэга перамог асноўнае і выяздное галасаваньне, але прайграў датэрміновае

 

Іван Шэга перамог асноўнае і выяздное галасаваньне, але прайграў датэрміновае

25.04.2010
Іван Шэга

Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ у Слоніме выйграў асноўнае і выяздное галасаваньне. Гэта было агучана падчас паседжаньня выбарчай камісіі.Гэта было агучана падчас паседжаньня выбарчай камісіі. Ён атрымаў 225 галасоў на асноўным галасаваньне (яго канкурэнт - 206), падчас выязднога галасаваньня спадар Шэга набраў 24 галасы (яго канкурэнт - 10). На датэрміновым галасаваньні паводле выбарчай камісіі Іван Шэга набраў 46 галасоў (яго канкурэнт - 210). За кошт датэрміновага галасаваньня праўладны кандыдат перамог з розьніцай у 131 голас.

Іван Шэга балятуецца па Савецкай раённай выбарчай акрузе № 19.

Як паведаміў Іван Шэга, выяздное галасаваньне суправаджаў назіральнік кандыдата.

Зараз старшыня і сакратар выбарчай камісіі працягваюць маніпуляцыі зь лічбамі і не вывешваюць канчатковы пратакол з вынікамі галасаваньня.