Пачатак > Навіны > Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ - Рыгор Кастусёў

 

Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ - Рыгор Кастусёў

31.05.2010
Рыгор Кастусёў кандыдат

29 траўня у Доме культуры МТЗ прайшоў нечарговы ХІІІ Зьезд Партыі БНФ. Адным з галоўных пунктаў парадку дня было пытаньне "Фармат удзелу Партыі БНФ у будучых прэзыдэнцкіх выбарах". Грунтуючыся на рашэньнях двух папярэдніх Зьездаў Партыі БНФ, дэлегаты - а іх прысутнічала 172 чалавекі - вырашылі вылучаць партыйнага кандыдата. 

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Салаўёў прапанаваў у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ свайго земляка, намесьніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. За гэтую кандыдатуру прагаласавала падчаса таемнага галасаваньня 150 дэлегатаў Зьезду.

Такім чынам, кандыдатам у прэзыдэнты ад Партыі БНФ быў абраны Рыгор Кастусёў.

Рыгор Кастусёў

Нарадзіўся 17 красавіка 1957 году ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1988 годзе абраны на пасаду дырэктара саўгаса "Іскра" Бялыніцкага раёну. З 1995 году працаваў дырэктарам Шклоўскага раённага вытворчага аб'яднаньня ЖКХ. У 2001 годзе вымушаны быў сыйсьці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў.

Ад 2008 году супрацоўнік ТАА "СтройАрком г.Санкт-Пецярбург.

Актыўна займаецца грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю з 1989 году. Сябра партыі БНФ. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. У 2004 і 2008 гг. быў кандыдатам у дэпутаты у ПП НС.

Жанаты, мае траіх дзяцей. Жыве ў Шклове.

 

Фота Радыё Свабода