Пачатак > Навіны > Да ўвагі сябраў ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва

 

Да ўвагі сябраў ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва

08.06.2010
Кастусёў_Мілінкевіч7

Паважаныя сябры ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва. Нагадваем, што апошні дзень здачы подпісаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі - пятніца, 29 кастрычніка. Калі Вы не ў кантакце з каардынатарам ініцыятыўнай групы па сваім раёне, калі ласка, тэрмінова зьвяжыцеся зь ім або здавайце запоўненыя падпісныя лісты ў штаб-кватэру Партыі БНФ (пр. Машэрава, 8) зь 10:00 да 20:00 (27 і 28 кастрычніка) і зь 10:00 да 14:00 (29 кастрычніка).

Кантактны тэлефон па пытаньнях здачы подпісаў: (017) 284-50-12.

 

У бліжэйшыя дні графік працы штаб-кватэры Партыі БНФ наступны:

чацьвер, 28 кастрычніка: 10:00-15:00 - для ўсіх наведвальнікаў, 15:00-20:00 - штаб будзе працаваць толькі ў рэжыме прыёму падпісных лістоў

пятніца, 29 кастрычніка: 10:00-19:00 - штаб будзе працаваць толькі ў рэжыме прыёму падпісных лістоў

 

 

 


 

Біяграфія Рыгора Кастусёва

Кастусёў Рыгор Андрэевіч нарадзіўся 17 красавіка 1957 г. у вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну. Закончыўшы Цяхцінскую сярэднюю школу, працоўную дзейнасьць пачаў у 1974 г. у якасьці рабочага саўгаса “Друць” Бялыніцкага раёна.

Пасьля службы ў войску з 1975 па 1977 гг. і вучобы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі з 1977 па 1982 гг., вярнуўся на працу  ў родную гаспадарку ў якасьці загадчыка майстэрні, а затым з 1983 г. – галоўнага інжынера.

У 1988 г. абраны калектывам гаспадаркі на пасаду дырэктара саўгаса “Іскра” Бялыніцкага раёну.

У 1991 г. пераведзены на працу ў г. Шклоў, спачатку галоўным механікам МПМК-283, а з 1995 г. – прызначаны дырэктарам Шклоўскага раённага вытворчага аб’яднаньня ЖКГ, дзе працаваў да 2001 г. Вымушаны быў сысьці з пасады пад ціскам улады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 г. з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў.

Зь 2002 па 2004 гг. працаваў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства “Гідрасіла-Белая Русь”(прадпрыемства было зачынена), а ў 2005 г. – камэрцыйным дырэктарам прыватнага прадпрыемства ў г.Магілёў.

У 2004 г. рашэньнем Шклоўскага райвыканкамаму зарэгістраваны ў якасьці прыватнага прадпрымальніка. Прадпрымальніцкую дзейнасьць спыніў у 2008 годзе. Ад 2008 году – супрацоўнік ТАА “СтройАрком” г.С.-Пецярбург. Цяпер намесьнік генаральнага дырэктара "Асьвейскай будаўнічай кампаніі".

З 1989 года (выбары ў Вярхоўны Савет СССР) актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім і палітычным жыцьці краіны, прыхільнік, сябра БНФ. У 1993 г. абраны старшынём Шклоўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ. З 1996 г. сябра Сойму БНФ. Зь 2002 па 2009 гг. – старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. Зь 2009 г. – намесьнік старшыні Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”.

У 2008 г. абраны старшынём Магілёўскай абласной кааліцыі Дэмакратычных Сіл.

Тройчы: у 1987, у 1991 і ў 1995 гг.  абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 2004 і 2008 гг. на выбарах дэпутатаў ПП НС РБ быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе . У час прэзыдэнцкай кампаніі 2006 г. зьяўляўся даверанай асобай адзінага кандыдата ДС ў прэзыдэнты РБ.

У час працы ў якасьці дырэктара ЖКГ удалося на практыцы зрэалізаваць заканадаўства РБ аб мясцовым самакіраваньні на тэрыторыі Шклоўскага раёну. Мае шэраг публікацыяў і выданьняў па дадзенай тэматыцы. Зь 2003 па 2007 гг. актыўна вывучаў мясцовае самакіраваньне Ўкраіны, Літвы, Польшы, Чэхіі.

Жанаты. Мае трох дзяцей.