Партыя БНФ

http://narodny.org/bnf/naviny/aficyjna/-4-.shtml

Суд па позве БНФ аб адмове падаўжэння арэнды офіса перанесены на 4 траўня

22 красавіка Гаспадарчым судзе Менску адбылося першае пасяджэнне па позве партыі БНФ у дачыненні да ЖРЭА Савецкага раёна аб адмове ў працягу дамовы арэнды офіса.

Сядзіба БНФ-2

22 красавіка Гаспадарчым судзе Менску адбылося першае пасяджэнне па позве партыі БНФ у дачыненні да ЖРЭА Савецкага раёна аб адмове ў працягу дамовы арэнды офіса.

Пасяджэнне, прызначана на 10 раніцы 22 красавіка, было папярэднім.

"Сёння суд азнаёміўся з дакументамі і перанёс разгляд пазову на 4 траўня", -паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Нагадаем, што 17 лютага партыя атрымала чарговы ліст ад ЖРЭА Савецкагараёна Менска з папярэджаннем аб тым, што 31 сакавіка 2011 года завяршаецца тэрмін арэнды памяшкання па праспекце Машэрава, 8, і новы дагавор заключаны не будзе. Прычынай такога рашэння ў лісце названа неналежнае выкананне ўмоў арэнды, несвоечасовая выплата арэнднай платы.