Пачатак > Навіны > Афіцыйна > Заўтра адбудзецца паседжанне па пазове Партыі БНФ адносна арэнды офіса

 

Заўтра адбудзецца паседжанне па пазове Партыі БНФ адносна арэнды офіса

18.04.2011
Сядзіба БНФ-2

Папярэдняе паседжанне па пазове Партыі БНФ адносна адмовы ў арэндзе цэнтральнага офіса адбудзецца ў гаспадарчым судзе Мінска 19 красавіка.

Паводле адказнага сакратара партыі Уладзіміра Лабковіча, шмат што будзе залежаць ад салідарнасці. "Шансы, што офіс застанецца за партыяй невялікія, але яны ёсць, таму трэба іх выкарыстоўваць", - заявіў ён агенству БелаПАН.

31 сакавіка завяршыўся тэрмін арэнды памяшкання па праспекце Машэрава, 8, у якім з 1993 года знаходзіцца цэнтральны офіс партыі. ЖРЭА Савецкага раёна Мінска падаўжаць дамова адмаўляецца. Партыя спрабуе аспрэчыць рашэнне камунальнікаў у судзе. Актывісты партыі арганізавалі кругласутачнае дзяжурства ў офісе. Кіраўніцтва заклікала сябраў ПБНФ і неабыякавых грамадзянаў падыходзіць да будынку суда, каб выразіць гэтым сваю салідарнасць.