Сёння каля 16 гадзінаў яму патэлефанавалі з гарадской пракуратуры Менску і папрасілі з'явіцца заўтра для допыта ў якасці сведкі.
Па якой справе выклікаюць старшыню ПБНФ, яму так і не патлумачылі. Але сам палітык мяркуе, што гэта звязана з падзеямі 11 красавіка - выбухам у метро ў Менску.
На той час спадар Янукевіч акурат знаходзіўся на паседжанні Управы БНФ разам з калегамі на офісе партыі.
афіцыйны пазоў на імя Аляксея Янукевіча не быў складзены. Аднак палітык заявіў, што заўтра будзе прысутнічаць на допыце, пачатак якога а 11 гадзіне.