Так называецца фотавыстава, адкрыццё якой адбылося ў Оршы.
Напачатку вясны Аршанская суполка Моладзі БНФ выступіла з ідэяй сабраць шэраг фотаработ, якія выклікаюць пазітыўныя эмоцыі, і лепшыя з іх выставіць для прагляду сябрам і калегам. На думку ініцыятараў выставы гэта павінна спрыяць стварэнню добрага настроя, крэатыву.
Гэту ідэю падтрымалі як актывісты палітычных арганізацыяў і НГО, так і проста школьнікі і студэнты. І ў выніку калектыўнай працы выстава адкрылася. На ён прадстаўлена 19 прац ад аўтараў з Оршы, Віцебска і Талачына.
На адкрыццё прыйшло каля 15 чалавек. Кампетэнтнае журы папярэдне вызначыла пераможцаў. Імі сталі вучаніца СШ № 21 горада Віцебск Марыя Дарашэвіч (1 месца), студэнтка, што вырашыла застацца пад таямнічым псеўданімам Kofani (2 месца) і жыхар Оршы Канстанцін Анташкевіч (3 месца). Ім былі ўручаныя спецыяльныя прызы і адпаведныя дыпломы. Акрамя таго прысутныя мелі магчымасць пачаставацца адмысловым гатункам шакаладу, які быў зроблены да адкрыцця гэтай выставы.
Усе ўдзельнікі цырымоніі выказалі сваю ўдзячнасць арганізатарам за стварэнне пазітыўнага настроя. І сапраўды, амаль кожны адзначаў, што пасля прагляду прац, у памяшканні стала нават неяк святлей і ўтульней. На тварах прысутных было шмат усмешак і ніхто не скупіўся на заслужаныя кампліменты.
Падобная фотавыстава - першая акцыя падобнага кшталту для аршанскай моладзі БНФ. Моладзь БНФ плянуе арганізаваць прэзэнтацыі фотавызтавы і ў іншых гарадах Беларусі.