Партыя БНФ

http://narodny.org/bnf/naviny/aficyjna/674.shtml

Кастусёў: Хутка пачнуцца перамовы аб увядзенні расейскага рубля

Расея дасць крэдыт – на сваіх умовах

Кастусёў-9

“Расея дасць крэдыт – на сваіх умовах, натуральна, – перадача маёмасці. Гаворка ідзе аб “Белтрансгазе”, прадпрыемствах нафтаперапрацоўкі, а таксама ходзяць чуткі, што Расея патрабуе перадаць ёй участак Беларускай чыгункі ад Оршы да Брэста. Пакуль гэта толькі чуткі. Рэзерв у Лукашэнкі – маёмасць – пакуль ёсць. Таму, думаю, удасца атрымаць крэдыт, магчыма, не ў такіх аб’ёмах, як хацелі б. А далей – пасля ўступлення ў сілу Мытнага саюза з 1 ліпеня пойдзе размова аб увядзенні расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі”, – лічыць палітык.

Рыгор Кастусёў лічыць, што “крэдыт патрэбен, каб спыніць падзенне беларускага рубля”.

За кошт расейскага крэдыту, магчыма, і атрымаецца прыпыніць на некаторы час падзенне рубля, але іншага выйсця, акрамя як рэфармаванне эканомікі – у беларускай улады няма.