Спадарыня Сямдзянава была вэтэранам партыйнай і грамадзкай дзейнасьці. Фронтаўскі шлях пачала ў складзе дэпутацкай групы БНФ у Вярхоўным Савеце БССР, і была ўдзельніцай тых палітычных працэсаў, якія прывялі да абвяшчэньня незалежнай Рэспублікі Беларусь. Пакуль хвароба не адабрала ў яе сілы заставалася актыўнай, намагаючыся прынесьці карысьць Беларусі. Сьветлая памяць!